19 красавiка 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вызвалілі ўсіх затрыманых, акрамя Алены Талстой

12
У Менску вызвалілі ўсіх затрыманых, акрамя Алены Талстой
АЛЕНА ТАЛСТАЯ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Алена Талстая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Увечары 25 сакавіка ў Менску з Цэнтральнага РУУС вызвалілі ўсіх затрыманых на Дзень Волі, акрамя Алены Талстой, перадае euroradio.fm.

Грамадская актывістка прыкоўвала сябе ланцугом да асвятляльнага слупа на Кастрычніцкай плошчы. Як стала вядома, яна абвясціла галадоўку. Жанчыну з Цэнтральнага РУУС павезлі ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна.

Вызвалена было больш за дзясятак чалавек. Гэта і вядомыя музыкі, і апазіцыйныя палітыкі, і звычайныя грамадзяне (некаторых з іх жорстка затрымлівалі).

"Нас абсалютна незаконна затрымалі, - кажа лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. - Пратрымалі на дварэ больш за тры гадзіны. Склалі нейкія дзіўныя паперы аб тым, што была прафілактычная размова. Мы нічога не парушылі, нас незаконна затрымалі і яшчэ склалі пратакол аб нейкай прафілактычнай гутарцы...".

Са слоў Казлова, міліцыянт перад вызваленнем забраў у яго некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сцяжкоў.

ФОТА: РАМАН ПРАТАСЕВІЧ, ЕЎРАРАДЫЁ
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках