19 красавiка 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афёра стагоддзя: куды знікла савецкае «золата партыі»?

32
Афёра стагоддзя: куды знікла савецкае «золата партыі»?
ФОТА: AP

Да 1991 году ў даслоўным сэнсе выпарыліся 2400 тон каштоўнага металу.

Паводле афіцыйных звестак, у 1991 годзе ў сховішчах Дзяржбанка не далічыліся 11 мільярдаў даляраў ЗША. Не лепш ішлі справы і з залатым запасам краіны, з якога ў даслоўным сэнсе выпарыліся 2400 тон каштоўнага металу. Гэтыя лічбы шакавалі рэвізораў, але, як высветлілася, усё яшчэ горш, піша bigpicture.ru.

На 1985 год у золатам фондзе СССР знаходзіліся 2400 тон золата. Усяго 6 гадоў спатрэбілася для таго, каб яно без следу знікла з самых ахоўных у краіне аб'ектаў. Знайсці прапажу не змаглі ні айчынныя спецслужбы, ні самыя аўтарытэтныя ў свеце дэтэктывы.

Знікненне залатога запасу суправаджалася дзіўнымі смярцямі. Першай ахвярай стаў Мікалай Кручына, кіраўнік спраў ЦК КПСС, якога знайшлі пад яго ж уласнымі вокнамі. Гэты чалавек непасрэдна адказваў за ўклады КПСС у замежных банках. Наступным пайшоў з жыцця Георгій Паўлаў, які займаў гэтую пасаду да Кручыны. Ён таксама выпаў з акна, што стала дзіўным супадзеннем.

Ніякіх сумневаў не засталося пасля таго, як у гэтым жа годзе загінуў Дзмітрый Лісаволік - загадчык сэктара ЗША ЦК КПСС і які меў доступ да інфармацыі аб «золаце партыі». Няцяжка здагадацца, што памёр ён таксама, выпаўшы з акна сваёй кватэры. Расследаванне паказала, што прычына смерці ўсіх трох партыйных функцыянераў - самагубства.

Таямніца працягвала забіваць датычных да скарбаў людзей і пазней - хтосьці гінуў у ДТЗ, хтосьці ад нападу на вуліцы, а кагосьці забілі з катаваннямі. Пакутлівую смерць ад рук невядомых прыняў у 1994 годзе былы палкоўнік КДБ Леанід Кучэрук, якога ўважалі за аднаго з фігурантаў «залатой справы».

У кожнага, хто чуў пра золата КПСС, узнікала цалкам лагічнае пытанне - адкуль узяліся 11 мільярдаў даляраў і 2400 тон золата? Найперш, добры прыток грошай давалі партыйныя ўнёскі, якія рэгулярна плацілі чальцы партыі. У 1985 годзе ў краіне іх было больш за 20 мільёнаў. Частка сродкаў сыходзіла на заробкі, а тыя, што засталіся асядалі на рахунках.

Яшчэ адна крыніца грошай - фонд міру, які папаўняўся добраахвотна-прымусовымі ахвяраваннямі асоб, а таксама цэлых працоўных калектываў. Немалую выгаду яшчэ прыносіў продаж тэматычнай партыйнай літаратуры, якая таксама навязвалася ўсім каму можна, прычым не толькі ў СССР, але і ў братніх краінах з сацлагеру.

Варта адзначыць і тое, што ў гэты «кацёл» ўліваліся і падаткі, якія ў той час плацілі праваслаўная, каталіцкая і уніяцкая цэрквы. Працягваць можна доўга - вялікія і малыя раўчукі, струменьчыкі і цэлыя плыні ўліваліся ў скарбніцу партыі з усіх бакоў. Зразумела, КПСС, як руплівы гаспадар, выгадна ўкладвала ашчадак, набываючы на яго золата і цвёрдую амерыканскую валюту на замежным рынку.

Адчайную спробу знайсці зніклыя каштоўнасці распачаў у 1991 годзе віцэ-прэм'ер РСФСР Ягор Гайдар. Палітык наняў для расследавання крадзяжу дэтэктыўнае агенцтва Kroll - адну з найбольш вядомых і эфектыўных у свеце кампаній, якая займалася пошукам зніклых каштоўнасцяў. Амерыканцы атрымалі салідны на тыя часы ганарар на 500 тысяч рублёў і заўзята ўзяліся за справу.

Глабальнага поспеху сышчыкі не дамагліся, давёўшы толькі некалькі дробных эпізодаў крадзяжоў і злоўжыванняў, звязаных з грашыма і золатам. Для працягу расследавання агенцтва Kroll папрасіла яшчэ 500 тысяч рублёў, але ім адмовілі і пошук на гэтым скончыўся.

На сённяшні дзень існуюць дзве асноўныя версіі таго, куды зніклі савецкія мільярды. Большасць экспэртаў мяркуе, што перад распадам Саюзу ўсе грошы і золата былі размешчаны ў замежных банках, якія доўгі час з'яўляліся фінансавымі партнёрамі СССР. У гэтым выпадку была праведзена маштабная аперацыя транспартавання сотняў тон золата за мяжу, якая праводзілася з удзелам сапраўдных прафесіяналаў.

Другі варыянт, таксама які мае права на існаванне, кажа пра тое, што грошы нікуды не пералічвалі, а золата не пакідала краіну. Усе каштоўнасці засталіся на тэрыторыі былога СССР, але растварыліся ў кішэнях спрытных дзялкоў, якія некалі займалі высокія партыйныя пасады.

Многія памятаюць мільянераў з ліку былых партыйных і камсамольскіх важакоў, якія ў пачатку 90-х з'яўляліся як грыбы пасля дажджу, інвестуючы ў бізнэс і скупліваючы заводы, фабрыкі і радовішчы. Цалкам магчыма, што ў аснове капіталу гэтых людзей і ляжыць скрадзенае ў зніклага СССР «золата партыі».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках