29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ва ўсім свеце прабеглі больш за 1 000 кіламетраў у гонар Дня Волі

1
Беларусы ва ўсім свеце прабеглі больш за 1 000 кіламетраў у гонар Дня Волі

Акцыя ахапіла тэрыторыю ад ЗША да Тайланда.

У «Свабодным забегу» - акцыі ў гонар святкавання 101-й гадавіны БНР - узялі ўдзел больш за 115 беларусаў ва ўсім свеце. Усе разам яны пераадолелі больш за 1000 км, паведамляе tut.by.

Сутнасць «Свабоднага забегу» - прабегчы ўсялякую дыстанцыю ў гонар святкавання 101-й гадавіны БНР і падзяліцца ў сацсетках фота.

Акрамя Беларусі, Украіны і Расеі, беларусы беглі ў Польшчы, Ізраілі, Бразіліі, ЗША, Францыі, Англіі, Нямеччыне, Нарвэгіі, Шры-Ланцы, Нідэрландах, Швайцарыі і Тайландзе.

Яўген Нагорны з Рэчыцы і Дзяніс Жук з Менску паасобку зладзілі чэленджы на 101 км да БНР 101 — за 15 дзён і за тыдзень адпаведна. Іван Юркавец з Бабруйска не проста прабег больш за 30 км, але і зрабіў гэта па маршруце ў форме літар «БНР». Самыя масавыя забегі, як і летась, у ЗША: у Чыкага беглі 10 чалавек разам, - распавяла адная з арганізатараў «Свабоднага забегу» Вольга Ермалаева Франка.

Першы «Свабодны забег» правялі ў 2018 годзе. Ён аб'яднаў 104 удзельнікаў з 16 краін. Усе разам яны пераадолелі 669 км.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках