29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СРА ЗША збіла міжкантынентальную ракету

12
СРА ЗША збіла міжкантынентальную ракету

Амерыканская абарона спрацавала бездакорна.

Падчас выпрабаванняў сістэмы СРА дзве наземныя супрацьракеты ЗША збілі міжкантынентальную ракету. Першая ракета пацэліла ў галоўную частку, а другая – у той абломак, які прыняла за найбольш небяспечны, паведамляе dw.com.

Узброеныя сілы ЗША заявілі аб паспяховым выпрабаванні сістэмы супрацьракетнай абароны над Ціхім акіянам. Пентагон паведаміў вечарам у панядзелак, 25 сакавіка, што гаворка ідзе аб адбіцці ўдару міжкантынентальнай балістычнай ракеты, выпушчанай з атола на Маршалавых выспах.

На перахоп былі выпушчаныя дзве супрацьракеты наземнага базавання з ваенна-паветранай базы Вандэнбэрг у Каліфорніі. Пасля таго, як першая ракета ўразіла галоўную частку мішэні, другая знішчыла той абломак, які яе бартавы кампутар прыняў за найбольш небяспечны.

Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША (Missile Defense Agency) назвала выпрабаванне важнай вяхой, паказаўшы, што тэст такога кшталту быў праведзены ўпершыню.

Са звестак агенцтва, сістэма СРА спрацавала бездакорна.

Супраць небяспекі ад КНДР, Ірана, Кітая і Расеі

Мэтай выпрабаванняў амерыканскае Мінабароны назвала распаўсюджванне ракетнай тэхнікі для адбіцця небяспекі ад Паўночнай Карэі, Ірана, Кітая і Расеі.

У апошнія гады ВПС ЗША праводзілі розныя выпрабаванні СРА, цэлы шэраг якіх быў няўдалы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках