19 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка прапанавала стварыць «Будапешцкі фармат плюс»

9
Юлія Цімашэнка прапанавала стварыць «Будапешцкі фармат плюс»
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны распавяла, як вярнуць кантроль над АРДЛА адразу пасля выбараў.

Лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне плануе стварыць Будапешцкі фармат перамоў, у якім будуць удзельнічаць лідары ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Расеі ды Кітая, паведамляе nv.ua.

«Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў неадкладна стварыць Будапешцкі фармат плюс. Сабраць прэзідэнта ЗША, прэм'ер-міністра Францыі, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, прэзідэнта Украіны, прэзідэнта краіны-агрэсара Расеі. Можна запрасіць і лідара Кітая», - заявіла Цімашэнка ў студыі праграмы «Свабода слова».

Паводле ейных слоў, у такім коле «варта пакласці на стол гарантыі, якія даваліся, калі Украіна адмаўлялася ад ядзернай зброі».

«Варта паставіць пытанне вельмі выразна: ці гэтыя гарантыі выконваюцца, або міжнароднага права ў свеце проста не існуе. Ведаючы настроі ўсіх лідараў пералічаных краін, магу сказаць - гарантыі перад Украінай будуць выкананыя і мы вернем мір на Данбас і створым міжнародны фонд аднаўлення і развіцця Данбаса», - адзначыла Цімашэнка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках