25 красавiка 2024, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Міліцыянт не вытрымаў погляду Паўла Аракеляна

43
Фотафакт: Міліцыянт не вытрымаў погляду Паўла Аракеляна
ФОТА: TUT.BY

Перавага інтэлекту над пустатой.

У беларусаў у сацыяльных сетках набірае папулярнасць фота Вадзіма Заміроўскага. У кадр трапіў той момант, калі музыка Павел Аракелян глядзіць на супрацоўніка міліцыі, які яго затрымлівае 25 сакавіка падчас масавых арыштаў у Менску на Дзень Волі.

Музыка размясціў фота ў сябе ў «Фэйсбуку» з наступным каментаром:

«Сябры, толькі «адкінуўся», не паспяваю ўсім адказаць - 3 гадзіны сям'ю не бачыў. Ад званка да званка адкруціў...

А калі сур'ёзна, то шчыра дзякую ўсім за падтрымку.

ПыСы: прымаем папярэднія замовы на ідэалагічна правільныя чырвоныя шапачкі».

Беларусы актыўна каментуюць здымак:

«Святло і цемра»,

«Беларус-армянін і ніхто»,

«Слон і Моська»,

«Перавага інтэлекту над пустым «кацялком»,

«Хлопец, ты тут ціхароў не бачыў?

-А, у, э ....

-Ты што, глуханямы?

-Так!», - пішуць каментатары ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, 24 сакавіка быў затрыманы актывіст Зміцер Дашкевіч. 25 сакавіка стала вядома пра затрыманне віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды. Міліцыя цягам дня трымала ў аблозе дамы іншых актывістаў.

На святкаванні Дня Волі 25 сакавіка актывістка Алена Тоўстая прыкавала сябе кайданкамі да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак пратэсту. Яна таксама была затрыманая супрацоўнікамі МУС.

На Кастрычніцкай плошчы Менска таксама затрымалі в.а. старшыні партыі АГП Мікалая Казлова і сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага.

У цэнтры Менска былі затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія збіраліся даць бясплатны канцэрт у гонар Дня Волі.

Затым міліцыя затрымала яшчэ некалькі чалавек, якія сабраліся адсвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры сталіцы.

Увечары 25 сакавіка ў Менску з Цэнтральнага РУУС вызвалілі ўсіх затрыманых на Дзень Волі, акрамя Алены Талстой.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках