24 красавiка 2024, Серада, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Кісляк: У чыноўнікаў развілася фобія на пратэсты супраць акумулятарнага завода

2
Раман Кісляк: У чыноўнікаў развілася фобія на пратэсты супраць акумулятарнага завода
ФОТА: TUT.BY

Берасцейскія актывісты плануюць правесці восем мітынгаў.

Берасцейскія актывісты падалі заяўкі на правядзенне васьмі мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Як паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў акцый праваабаронца Раман Кісляк, чатыры мітынгі плануюць правесці 7, 14, 21 і 28 красавіка ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна на стадыёне дзіцячай юнацкай спартыўнай школы «Прыбужжа», яшчэ чатыры - з 2 да 5 красавіка ў Берасці ля сцэны ў парку Ваяроў-Інтэрнацыяналістаў. Гэтыя пляцоўкі вызначаныя мясцовымі ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Са слоў Кісляка, чыноўнікі ўвесь час знаходзяць падставы, каб пазбавіць актывістаў магчымасці правесці акцыі супраць акумулятарнага завода.

На апавяшчэнне аб арганізацыі пяці мітынгаў 25-29 сакавіка ў Берасці ля сцэны ў парку Ваяроў-Інтэрнацыяналістаў гарвыканкам паведаміў, што іх правядзенне недапушчальнае ў сувязі з працамі добраўпарадкавання. Мітынг 31 сакавіка ў вёсцы Тэльмы на стадыёне спартыўнай школы «Прыбужжа» Берасцейскі райвыканкам забараніў на падставе таго, што там будзе іншае мерапрыемства.

«У мясцовых чыноўнікаў развілася фобія на пратэсты супраць акумулятарнага завода. І яны прыдумляюць свае мерапрыемствы замест заяўленых нашымі актывістамі», - заявіў Кісляк.

Грамадская кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Берасці і Берасцейскім раёне 83 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адную акцыю: 29 красавіка мітынг «Берасцейкі супраць свінцу», на які сабралася блізу дзвюх тысяч чалавек».

Супраціўнікі завода збіраюцца з 25 лютага 2018 года кожнае нядзелю на плошчы Леніна ў Берасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках