19 красавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства абароны Гішпаніі заявіла пра кібератаку замежнай дзяржавы

1
Міністэрства абароны Гішпаніі заявіла пра кібератаку замежнай дзяржавы

Атака была больш сур'ёзная, чым меркавалася раней.

Міністэрства абароны Гішпаніі заявіла, што напачатку сакавіка выявіла кібератаку на свае ўнутраныя сеткі з боку замежнай дзяржавы.

Пра гэта паведамляе выданне El Pais.

Высновы расследавання Мінабароны грунтуюцца на складанасці кібератакі, якая выключае, што за ёй стаяць кіберактывісты, і сведчыць аб аперацыі замежнай дзяржавы.

Штогадовая справаздача аб нацыянальнай бяспецы, зацверджаная 15 сакавіка, якую здабыла выданне, папярэджвае аб «узмацненні агрэсіўнасці некаторых замежных выведвальных службаў» і называе кібершпіянаж «сур'ёзнай пагрозай» для нацыянальнай бяспекі.

Расследаванне кібератакі супраць Мінабароны яшчэ не скончанае, але пакуль ёсць здагадка, што напад быў больш сур'ёзны, чым меркавалася раней. Мэтай кібершпіёнаў маглі быць тэхнічныя сакрэты вайсковай прамысловасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках