20 красавiка 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што стаіць за прапановай Лукашэнкі адрадзіць народны кантроль

40
Што стаіць за прапановай Лукашэнкі адрадзіць народны кантроль

Дыктатар вядомы сваім рэтраградствам.

Пры наведванні Баранавічаў мясцовыя жыхары пацікавіліся ў Лукашэнкі, чаму растуць кошты некаторых прадуктаў. У адказ ён паведаміў, што старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю «прапануе адрадзіць народны кантроль».

Udf.by тлумачыць, пра што ідзе гаворка, і ці зможа адроджаная арганізацыя стаць эфектыўнай.

Што такое «народны кантроль»?

Да 1990 года ў СССР існаваў Камітэт народнага кантролю, які прыйшоў на змену органам партыйна-дзяржаўнага кантролю (яны сэнсам нагадвалі сучаснае ведамства Леаніда Анфімава).

Задачай Камітэта народнага кантролю было «ўцягванне шырокіх народных мас» ва ўпраўленне справамі дзяржавы, праверка выканання дырэктыў партыі і ўрада, умацаванне дысцыпліны. У 1981 годзе ў БССР дзейнічала блізу 27 тысяч груп і 12 тысяч пастоў «народнага кантролю», у якія было абрана 386 тысяч «народных кантралёраў». Выявіўшы парушэнні, яны паведамлялі пра гэта «наверх».

Сёння прыхільнікі савецкага ладу ўспамінаюць аб Камітэце народнага кантролю як аб выдатным прыкладзе працы грамадзянскай супольнасці ў СССР. Некалькі гадоў таму адрадзіць Камітэт прапаноўвалі ў Расеі (Ульянаўскай вобласці) і Крыме.

Зрэшты, як няцяжка здагадацца, сёння значэнне «народнага кантролю» і яго эфектыўнасць моцна перабольшаныя. Хутчэй за ўсё, гэты орган меў такую ж сілу як іншыя структуры «грамадзянскай супольнасці СССР» - прафсаюзы, Саюз жанчын і іншыя.

Аб эфектыўнасці арганізацыі кажа і той факт, што яна была скасаваная яшчэ за паўтара года да раскідання СССР.

Ці падтрымае Лукашэнка прапанову Анфімава?

З аднаго боку нічога выключаць нельга, бо Лукашэнка вядомы сваім рэтраградствам. З ініцыятывы Лукашэнкі ў краіне змагаюцца з «дармаедамі», надаюць у школе больш часу працам, прапагандуюць суботнікі і адпраўляюць школьнікаў на бульбу.

Прапанова ягонага аднагодкі (Анфімаву і Лукашэнку па 64 гады) можа выклікаць у правадыра Беларусі настальгію.

З іншага боку з'яўленне ў Беларусі яшчэ адной арганізацыі, якая будзе ажыццяўляць кантроль, выглядае відавочным пераборам. Звярталася ўвага на абсурдную сітуацыю, калі пры пасяўной кампаніі на калгаснікаў нацкавалі 5 (!) кантрольных органаў: камітэт дзяржкантролю, пракуратуру, райвыканкамы, ДАІ і ФПБ.

Сам Лукашэнка, распавядаючы аб прапанове Анфімава, згадаў, што раней даваў даручэнне маніторыць кошты прафсаюзам. Гэта пры тым, што існуе профільнае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Калі столькі структур будзе дубляваць адна адную рана ці позна ўзнікне пытанне аб іх эфектыўнасці.

Дарэчы, прапанова Анфімава сведчыць і пра неэфектыўнасць ягонага ведамства. Калі, на ягоную думку, краіна дадаткова мае патрэбу ў «народным кантролі», значыць, кантроль дзяржаўны не ў сілах з усім справіцца. Зрэшты, гэта даўно сакрэт палішынеля. Кіраўнік ведамства час ад часу займаецца эпатажам публікі выказваннямі накшталт «ідэя планавай эканомікі не проста апярэдзіла час», але не тлумачыць, як Камітэт дзяржкантролю не заўважыў, напрыклад, масавую карупцыю ў сістэме Міністэрства аховы здароўя або ў школьных сталоўках.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках