29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Надышоў залаты век для літоўскай моладзі

Эканаміст: Надышоў залаты век для літоўскай моладзі
ЖЫГІМАНТАС МАЎРЫЦАС
ФОТА: DELFI/KAROLINA PANSEVIČ

Кожны пяты жыхар мяркуе, што за апошнія 12 месяцаў эканамічнае становішча ў Літве палепшылася.

Апытанне, праведзенае на замову інфармацыйнага агенцтва ELTA кампаніяй Baltijos tyrimai, паказала, што ў лютым крыху больш за пятую частку жыхароў (22%) сказалі, што за апошнія 12 месяцаў эканамічнае становішча ў Літве палепшылася, 42% сказалі, што яно не змянілася, а 29 % мяркуюць, што за апошнія гады яно пагоршылася. 7% рэспандэнтаў не адказалі на гэтае пытанне, піша delfi.lt.

На думку эканаміста банка Luminor Жыгімантаса Маўўрыцаса, большая частка не адчула паляпшэння праз псіхалагічныя, сацыяльныя прычыны і прычыны, якія адлюстроўваюць некаторыя асаблівасці паводзін.

"Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што чалавек ацэньвае сваё фінансавае становішча ў параўнанні са становішчам іншых - суседзяў ці сяброў у фэйсбуку. Нават у тым выпадку, калі даходы растуць, расце пакупніцкая здольнасць, ён, магчыма, бачыць, што сусед купіў аўтамабіль або кватэру. Таксама, паглядзеўшы яго профіль на фэйсбуку, ён бачыць, што чалавек адпачывае, на профілі з'яўляецца станоўчая інфармацыя. Гэта больш звязана з псіхалогіяй людзей", - сказаў Маўрыцас.

Паводле ягоных слоў, нягледзячы на тое, што гэты год будзе лепшы за мінулы праз рост пенсій, і зніжаную інфляцы., на эканамічны песімізм уплывае мноства чыннікаў, якія не адлюстраваныя ў статыстыцы.

"Можа, гэта і звязана з аб'ектыўнымі прычынамі - даступнасцю розных дадатковых паслуг. Людзі чым далей, тым больш карыстаюцца паслугамі прыватных школ і дзіцячых садоў. Нягледзячы на тое, што інфляцыя гэтага не адлюстроўвае, па меры росту колькасці дзяцей такія выдаткі растуць. Акрамя таго , можа людзі спрабуюць адкласці на жыллё, але кошты падымаюцца, растуць запатрабаванні людзей, людзі бачаць, што іх ашчадку недастаткова. Таксама ёсць пачуццё неабароненасці, якое цяпер распаўсюджанае ва ўсім свеце. Хоць узровень даходаў досыць высокі, чалавек адчувае неспакой і незадаволенасць у сувязі са сваім фінансавым становішчам, бо бачыць пагрозу з боку іншых краін і ў сувязі з рабатызацыяй на рынку працы", - сказаў Маўрыцас.

Даследаванне паказала, што жыхары буйных гарадоў, спецыялісты, службоўцы, моладзь, работнікі прыватнага сектара часцей адказвалі, што эканамічнае становішча Літвы апошнім часам не мянялася.

На думку эканаміста, парадокс у тым, што вучнёўская моладзь не заўважыла росту эканомікі.

"Гэта парадокс, бо менавіта моладзь цяпер перажывае свой залаты век. Па размеркаванні заробкаў Літва - адна з нешматлікіх краін, дзе маладыя людзі зарабляюць больш за людзей старэйшага ўзросту. І для іх практычна заробак на 1000 еўраў становіцца ледзь не базавым, калі чалавек з вышэйшай адукацыяй прыходзіць на першую працу або досвед у яго невялікі. Такога ў гісторыі Літвы раней ніколі не было", - заўважыў эканаміст.

Паводле ягоных слоў, становішча моладзі ў Літве блізкае да сярэдняга ў Еўразвязе.

"Напраўду лепш (моладзь жыве), чым у Грэцыі, Італіі, Гішпаніі, Партугаліі, збольшага лепш чым у Францыі, дзе часта пратэстуюць праз тое, што няма працы, нізкія заробкі, цяжка прабіцца на рынак. У Літве ўсё наадварот - моладзь зарабляе лепш за людзей з 10-гадовым досведам", - сказаў Маўрыцас.

Апытанне было праведзена 15-26 лютага 2019 года. У ім бралі ўдзел 1035 жыхароў Літвы ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках