23 красавiка 2024, aўторак, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомелька дайшла да ААН у барацьбе за права на мірны пратэст

3
Гомелька дайшла да ААН у барацьбе за права на мірны пратэст
АЛА РАМАНЧЫК ПАДЧАС ПРАТЭСТАЎ

Актывістка прафзвязу РЭП звярнулася ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый.

Гомелька Ала Раманчык змагаецца за права на мірны пратэст. 25 сакавіка яна звярнулася ў Камітэт правоў чалавека ААН з індывідуальнай скаргай аб парушэнні яе правоў на мірны сход і публічнае выказванне меркавання, піша гомельская «Вясна».

Нагадаем, у мінулым годзе прафзвяныя актывісты РЭП у Гомельскім рэгіёне масава пратэставалі супраць крымінальнага пераследу лідараў прафзвязу Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік, супраць масавых выклікаў чальцоў прафзвязу на допыты да следчых.

Ала Раманчык 15 і 25 траўня мінулага года планавала правесці мірныя пратэсты на цэнтральных плошчах у райцэнтрах Жлобіна і Веткі. Мясцовыя чыноўнікі яе актыўнасці спалохаліся. Раённыя суды, а следам за імі і вышэйстаячыя судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны Суд сталі на бок чыноўнікаў.

Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны прафзвязная актывістка праз артыкул 61 Канстытуцыі пачала шукаць справядлівасці на міжнародным узроўні. Акрамя ўстанаўлення факта парушэння ейных правоў, яна таксама просіць Камітэт правоў чалавека рэкамендаваць беларускім уладам прывесці беларускае заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыку яго выкарыстання ў адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП у рэгіёне Леанід Судаленка кажа, што гэта не першы выпадак, калі Ала Раманчык шукае праўды ў ААН. У мінулым годзе тут прынятая да разгляду фактычна ейная скарга паводле факту забароны пікетаў у Брагіне, Лоеве і Мазыры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках