29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інгушэціі зноў пачаліся хваляванні праз спрэчкі аб мяжы з Чачэніяй

У Інгушэціі зноў пачаліся хваляванні  праз спрэчкі аб мяжы з Чачэніяй
Фота: ТАСС

Жыхары рэспублікі выйшлі на масавы мітынг у Магасе.

У сталіцы Інгушэціі Магасе праходзіць мітынг супраціўнікаў закона аб рэферэндуме, актыўнае абмеркаванне якога паўстала на фоне спрэчак аб мяжы Чачэніі ды Інгушэціі. Як паведамляе партал «Каўказскі вузел» са спасылкай на арганізатараў пратэстаў, у акцыі бяруць удзел тысячы чалавек. У горадзе шмат паліцыі, на месцы правядзення мітынгу ўсталяваныя металічныя агароджы, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра тое, што арганізатарам удалося ўзгадніць сённяшняе мерапрыемства, стала вядома напярэдадні. Першапачаткова акцыя была запланаваная на 18 сакавіка.

20 сакавіка прэзідэнт Інгушэціі Юнус-Бек Яўкураў адклікаў з Народнага сходу папраўкі, якія робяць неабавязковым правядзенне рэферэндуму ў такіх пытаннях, як змяненне тэрыторыі, межаў або назвы рэспублікі. За дзень да гэтага дакумент прайшоў першае чытанне ў рэспубліканскім парламенце. Другое чытанне з улікам паправак і дапаўненняў было запланаванае на 28 сакавіка

Яўкураў заявіў, што прыняў пастанову пасля звароту савета тэйпаў, парламентарыяў і дэпутатаў, удакладніўшы, што закон будзе дапрацаваны і можа быць паўторна ўнесены цягам трох месяцаў. Супраціўнікі новага закона падкрэслівалі, што ў ім не пазначаны падставы, пры якіх правядзенне рэферэндуму было б абавязковым.

26 верасня 2018 года кіраўнікі Чачэніі ды Інгушэціі, Рамзан Кадыраў і Юнус-Бек Яўкураў, уклалі пагадненне аб устанаўленні мяжы паміж двума рэспублікамі, якая не была замацаваная з часоў распаду СССР. Згодна з дакументам частка інгушскіх зямель пераходзіла Чачэні. У Інгушэціі пачаліся масавыя пратэсты.

У кастрычніку Канстытуцыйны суд Інгушэціі скасаваў прыняты мясцовым парламентам закон, які ўводзіць пагадненне аб мяжы ў дзеянне, і запатрабаваў правесці рэферэндум аб гэтым пытанні. На закон «Аб рэферэндуме Рэспублікі Інгушэція» спасылаліся і супраціўнікі пагаднення аб мяжы.

У снежні Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў пагадненне законным. Старшыня суда Валерый Зоркін паведаміў, што Канстытуцыйны суд Інгушэціі не мае права прымаць пастанову. Пасля гэтага Юнус-Бек Яўкураў заявіў, што ў пытанні аб мяжы з Чачэніяй пастаўлена кропка. У адказ прадстаўнікі інгускай апазіцыі запэўнілі, што працягнуць пратэсты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках