16 красавiка 2024, aўторак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі-2019: улады выставілі сябе курам на смех

19
Дзень Волі-2019: улады выставілі сябе курам на смех
ФОТА: Вадзім Заміроўскі/TUT.BY

Яны хоць самі зразумелі, што нарабілі?

Аб масавых затрыманнях у Менску ў Дзень Волі ў «Фэйсбуку» напісала мянчанка Таццяна Уласенка:

«Сённяшні Дзень Волі запомніцца надоўга. Затрымалі рок-музыкаў Змітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, Паўла Аракеляна, Ігара Варашкевіча. Дно міліцэйскай ганьбы прабітае і так даўно. Але тут - проста «песня». Яны хоць самі зразумелі, што нарабілі? Якая ж гадасць! Мянты самі сябе выставілі курам на смех - і на ўвесь свет. А-ёй, вось чыёй долі цяпер не зайздрошчу. Вось пацеха!»

Нагадаем, 24 сакавіка быў затрыманы актывіст Зміцер Дашкевіч. 25 сакавіка стала вядома пра затрыманне віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды. Міліцыя цягам дня трымала ў аблозе дамы іншых актывістаў.

На святкаванні Дня Волі 25 сакавіка актывістка Алена Тоўстая прыкавала сябе кайданкамі да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на знак пратэсту. Яна таксама была затрыманая супрацоўнікамі МУС.

На Кастрычніцкай плошчы Менска таксама затрымалі в.а. старшыні партыі АГП Мікалая Казлова і сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага.

У цэнтры Менска былі затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія збіраліся даць бясплатны канцэрт у гонар Дня Волі.

Затым міліцыя затрымала яшчэ некалькі чалавек, якія сабраліся адсвяткаваць Дзень Волі ў цэнтры сталіцы.

Увечары 25 сакавіка ў Менску з Цэнтральнага РУУС вызвалілі ўсіх затрыманых на Дзень Волі, акрамя Алены Талстой.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках