21 красавiка 2019, Нядзеля, 8:13
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

У Беларусі з 1 красавіка падымуць кошты цыгарэт

6
ФОТА: RIA.RU

З'явяцца ў продажы новыя маркі.

У Беларусі з 1 красавіка падымуць кошты асобных марак цыгарэт. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў.

Падаражэюць некаторыя цыгарэты гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». На 10 капеек падаражэюць Minsk city, Minsk capital, Matrix BLUE, portal ONE (да 1,1 рубля), «Фэст COMPACT», «Фэст COMPACT 7» (да 90 капеек), на 5 капеек - Kent Double Mix, Kent Feel, Kent Feel Aroma, Kent Feel Aurum (да 3,05 рубля).

З 1 красавіка ў продажы з'явяцца цыгарэты кампаніі «Тытунь-інвест» - Monte Carlo Super Slims Lilac, Monte Carlo Super Slims Azure (па 2,15 рубля), Camel Yellow (2,44 рубля), Winston Sky Blue (3,08 рубля), Winston Compact Summer Mix (2,8 рубля), Rothmans Demi Mix (2,3 рубля). Цыгарэты Winston Compact Summer Mix стануць даражэй з 1 красавіка на 13 капеек (3,05 рубля). На 2 капейкі падаражэюць Sobranie Gold, Sobranie Blue (да 3,42 рубля), Sobranie Compact Blue, Sobranie Compact Gold (да 3,17 рубля), Sobranie Refine Black, Sobranie Refine Silver, Sobranie Blacks, Sobranie Evolve (да 3,22 рубля).

З імпартных цыгарэт на 5 капеек падаражэюць Kent Double Mix, Kent Mix Red Breeze - да 3,05 рубля, іх увозіць кампанія «Беларусьгандаль». У продажы з'явяцца цыгарэты Rothmans Demi Mix, іх кошт - 2,3 рубля за пачак.