24 красавiка 2024, Серада, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Неўзлін пра выказванне Лукашэнкі: Гэта праява заалагічнага антысемітызму

Леанід Неўзлін пра выказванне Лукашэнкі: Гэта праява заалагічнага антысемітызму
Леанід Неўзлін

Дыктатар увесь час робіць няўклюдныя заявы пра габрэяў.

Сёння падчас візіту ў Магілёўскай вобласці Лукашэнка адзначыўся абразлівым выказваннем. Ён параўнаў кароўнікі пад Шкловам з Асвенцымам.

Вядомы ў Расеі і Ізраілі бізнэсовец і грамадскі дзеяч Леанід Неўзлін у «Фэйсбуку» пракаментаваў заяву дыктатара:

«Лукашэнка ўвесь час робіць нязграбныя заявы пра габрэяў і вакол. Цікава, адкуль у старшыні калгаса сярэдняй рукі столькі дум у галаве пра гэта?

Магчыма, гэта і ёсць праява заалагічнага антысемітызму.

Аляксандр Рыгоравіч, Вы хочаце адказу? Так і скажыце. Атрымаеце».

Асвенцімам (ад назвы польскага горада) называюць комплекс нямецкіх лагераў смерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе падчас Другой сусветнай вайны забілі і замучылі больш за мільён чалавек. Большасць - за тое, што былі габрэямі паводле паходжання.

Нагадаем, што Лукашэнка не першы раз адрозніваецца параўнаннямі і заявамі, якія можна расцэньваць, як тыя, што прыніжаюць памяць і абражаюць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках