19 красавiка 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сёння выпаў снег

8
У Менску сёння выпаў снег
КОПІШЧА, ВЫГЛЯД З АКНА 26 САКАВІКА 2019 ГОДУ

Праўда, толькі ў некаторых раёнах.

У некаторых раёнах Менска і пад Менскам сёння выпаў снег. «Гэта што? Усё замяло», - зірнуўшы раніцай у акно эмацыйна рэагавалі некаторыя карыстальнікі сацсетак. Такая сітуацыя была і ў вёсцы Копішчы, што ў кіламетрах 20 ад Менска.

Фота ў рэдакцыю tut.by даслаў чытач Дзяніс.

А 7:20 раніцы чытач Дзяніс, які жыве ў Копішчы, выглянуў у акно - а там снег. Снегам замяло аўтамабілі і дарогі.

- На машыне снег быў таўшчынёй з палец, - распавядае Дзяніс. - Давялося падымацца дадому па шчотку. Сёння хацеў ехаць на СТА мяняць зімовую гуму, але з такім надвор'ем пакуль пачакаю.

У Менск, прадаўжае суразмоўца, ён заязджаў з боку мікрараёна Уручча. Там кажа, таксама ляжаў снег.

- У горадзе я бачыў снег толькі на дрэвах, - апісвае сітуацыю маладзён. - Чым бліжэй да цэнтра, тым яго станавілася менш. Ля метро Акадэмія навук пра зіму як быццам ніхто і не чуў.

Снег убачылі сёння на Лагойскім тракце ў Менску.

А гэта мікрараён Зялёны Луг.

У Белгідрамеце тлумачаць: нічога незвычайнага тут няма. Такая сітуацыя - асаблівасць буйных гарадоў.

- У Менску сёння прайшлі ападкі ў выглядзе мокрага снегу, - распавядае Аляксандр Бяганскі, начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета. - Аднак у розных частках горада тэмпературы адрозніваюцца. Для параўнання, паводле звестак метэастанцыі «Уручча» там быў адзін градус марозу, а ў горадзе блізу 0°C. Таму хтосьці прачнуўся - і ў яго за акном стаяць лужыны, а ў кагосьці снег.

Паводле слоў спецыяліста снег сёння падаў у Віцебскай, Магілёўскай, Менскай і Берасцейскай абласцях.

- Уначы тэмпературы па краіне былі ад -2°С да +1°С, таму дзесьці снег хутка растаў, а недзе захаваўся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках