23 красавiка 2024, aўторак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ўхвалілі законапраект аб супрацьдзеянні «Паўночнаму струменю-2»

1
У ЗША ўхвалілі законапраект аб супрацьдзеянні «Паўночнаму струменю-2»

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла акт аб энэргетычнай бяспецы Еўропы ад Расеі.

Ніжняя палата кангрэса ЗША прыняла законапраект, накіраваны на барацьбу з энэргетычным уплывам Расеі на Еўропу. За законапраект прагаласаваў 391 кангрэсмен, сведчаць вынікі галасавання, апублікаваныя на сайце Кангрэсу, піша liga.net.

Законапраект дазволіць Дзярждэпартаменту ЗША выдаткаваць у 2021 фінансавым годзе $580 млн на памяншэнне расейскага энэргетычнага ўплыву на краіны Еўропы і стымуляванне альтэрнатыўных інвестыцый, сцвярджае Bloomberg.

Акрамя таго, ён накіраваны супраць будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночны струмень-2», у якім ЗША бачаць пагрозу энэргетычнай залежнасці Еўропы, адзначае «Голас Амерыкі».

«Расея на чале з Уладзімірам Пуціным ужо даўно выкарыстоўвае энэрганосьбіты ў якасці зброі для прымусу і маніпулявання еўрапейскімі краінамі», - сказаў пасля галасавання аўтар законапраекта Адам Кінзінгер.

«Паколькі вытворчасць энэргіі ў ЗША расце, у нас ёсць выдатная магчымасць падтрымаць нашых хаўруснікаў і даць альтэрнатыву пазіцыям, на якіх замацавалася Расея, у тым, што тычыцца крыніц энэргіі», - дадаў ён.

Дакумент яшчэ павінны прыняць у Сенаце ЗША, затым - падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках