29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змітра Дашкевіча аштрафавалі на $520

11
Змітра Дашкевіча аштрафавалі на $520
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Актывіста абвінавацілі ў «закліку да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі».

Змітра Дашкевіча, затрыманага падчас канцэрта ў гонар Дня Волі, суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў на 45 базавых адзінак, піша tut.by.

У чаканні суда Дашкевіч амаль два дні правёў у ІЧУ на Акрэсціна. Судзілі актывіста на падставе артыкула 23.34 ч.2 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за выступ на канцэрце ў Кіеўскім скверы ў гонар Дня Волі, падчас якога ён заклікаў прысутных прыйсці ў Курапаты і паставіць у памяць пра ахвяраў рэпрэсій свечку.

У выніку суд прыняў пастанову аб тым, што Дашкевіч вінаваты ў парушэнні артыкула 23.34 і аштрафаваў яго на 1147 рублёў.

Нагадаем, Змітра Дашкевіча затрымалі 24 сакавіка на канцэрце ў Кіеўскім скверы ў гонар Дня Волі. Дашкевіч зрабіў прамову са сцэны, спусціўся адтуль да сям'і і праз пару хвілін яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Некалькі гадзін пра ягонае месцазнаходжанне міліцыя не паведамляла ні жонцы, ні арганізатарам канцэрта. Пра тое, што ён у ІЧУ на Акрэсціна, стала вядома пасля 22:00.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках