29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтала вядома, хто будзе выконваць абавязкі губернатара Магілёўскай вобласці

16
Cтала вядома, хто будзе выконваць абавязкі губернатара Магілёўскай вобласці

Мікалай Даманеўскі адпраўлены ў адстаўку.

Выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама будзе Мікалай Кароцін, паведамляе дзяржагенства БелТА.

«Выконваць абавязкі губернатара Магілёўскай вобласці пакуль будзе ягоны цяперашні першы намеснік Мікалай Кароцін», - паведамляе агенцтва.

Аднак, афіцыйнага паведамлення аб зняцці з пасады старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалая Даманеўскага пакуль не паступала.

Акрамя таго, паводле звестак агенцтва, памочнік Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Шклоўскага райвыканкама, Васіль Віцюноў, які кіраваў дагэтуль гэтым раёнам, узначаліць аграхолдынг «Купалаўскае».

Падставай для кадравых перастановак, паводле слоў Лукашэнкі, стала незабеспячэнне належных умоў гаспадарання і вытворчай дысцыпліны ў аграхолдынгу «Купалаўскае» (Шклоўскі раён).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках