29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка заявіла, што праз месяц падыме пенсіі ва Украіне ўтрая

64
Юлія Цімашэнка заявіла, што праз месяц падыме пенсіі ва Украіне ўтрая
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА
ФОТА: FACEBOOK

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны раскрытыкавала цяперашнюю ўладу за пенсійную рэформу.

Лідарка партыі «Бацькаўшчына», кандыдатка ў прэзідэнты Юлія Цімашэнка сцвярджае, што ўжо ў першы месяц яе працы на пасадзе прэзідэнта ніводзін пенсіянер у краіне не будзе атрымліваць пенсіі, ніжэйшыя за 4425 грыўняў.

Пра гэта яна заявіла ў Ужгарадзе падчас свайго перадвыбарчага тура, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны», піша «Украинская правда».

Паводле яе слоў, ужо праз месяц пасля інаўгурацыі ніводзін чалавек ва Украіне не будзе атрымліваць заробак або пенсію, меншыя за пражытачны мінімум.

Яна раскрытыкавала цяперашнюю ўладу за рэформы, у выніку якіх «пенсіянеры атрымліваюць менш за 2 тысячы грн», у той час, як пражытачны мінімум складае 4425 грн.

«У першы месяц працы новага прэзідэнта менш, чым 4425 грн, ніхто не будзе атрымліваць! Генацыд украінскіх пенсіянераў трэба спыняць», - сказала палітык.

Пры гэтым яна адзначыла, што тыя, хто «больш працаваў», будуць мець і большыя пенсіі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках