18 красавiка 2024, Чацвер, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Побач з Крамлём выкралі кабель урадавай сувязі

26
Побач з Крамлём выкралі кабель урадавай сувязі

Невядомыя зрэзалі і скралі з тэхналагічнага калектара кабель урадавай сувязі.

У маскоўскай паліцыі неназваная крыніца ў аўторак, 26 сакавіка, пацвердзіла выданню РБК паведамленне аб крадзяжы, які быў заўважаны на дзень раней, паведамляе «Нямецкая хваля».

Тады паліцыя атрымала паведамленне, што на Васільеўскім спуску зрэзалі кабель, а праз некалькі гадзін 34-гадовы масквіч падаў заяву аб крадзяжы фрагмента ўрадавай кабельнай лініі.

Паводле звестак крыніцы, у месцы, дзе скралі кабель, не вядзецца відэаназіранне.

На Вялікім Маскварэцкім мосце праводзіцца капітальны рамонт. Паліцыянты дапыталі рабочых будаўнічай кампаніі, прагледзелі відэазапісы найбліжэйшых камер назірання. Сума шкоды пакуль не ўстаноўленая.

За працу ўрадавай сувязі адказвае Служба спецыяльнай сувязі і інфармацыі ФСА Расеі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках