25 красавiка 2024, Чацвер, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент прагаласаваў за скасаванне пераводу гадзіннікаў

10
Еўрапарламент прагаласаваў за скасаванне пераводу гадзіннікаў

Краіны ЕЗ могуць перастаць пераходзіць на летні і зімовы час з 2021 года.

Еўрапарламент прыняў пастанову скасаваць пераход на летні і зімовы час у Еўразвязе з 2021 года.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 410 еўрадэпутатаў, супраць - 192, яшчэ 51 устрымаўся, паведамляе «Новое время» са спасылкай на Reuters.

Галасаванне не з'яўляецца апошнім словам у гэтым пытанні, але стане асновай для абмеркавання з краінамі ЕЗ у рамках падрыхтоўкі канчатковага закону. Краіны яшчэ павінны выказаць свае пазіцыі.

Раней Еўракамісія прапанавала адмовіцца ад пераходу на летні і зімовы час ужо з гэтага года. Пры гэтым краіны Еўразвязу павінны самастойна вызначаць, на якім часе - летнім або зімовым - яны б хацелі заставацца ў далейшым. Аднак краіны-чальцы ЕЗ заклікалі даць больш часу для падрыхтоўкі, каб пазбегнуць блытаніны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках