25 красавiка 2024, Чацвер, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія валанцёры дапамагаюць 20-гадоваму беларусу вярнуцца дадому пасля рабства ў Дагестане

5
Расейскія валанцёры дапамагаюць 20-гадоваму беларусу вярнуцца дадому пасля рабства ў Дагестане

Дома хлопца чакае састарэлая маці.

Расейскія валанцёры з руху «Альтэрнатыва» дапамагаюць вярнуцца на радзіму 20-гадоваму беларусу Андрэю. З ягоных слоў, паўтара месяца таму ён трапіў у рабства на цагельным заводзе ў Дагестане.

На днях прадстаўнік беларускага пошукавага атрада «Сімуран» распавёў выданню Kurjer.info, што да іх па дапамогу звярнуўся ўраджэнец вёскі Малінаўкі (Слуцкі раён, Менская вобласць). Хлопец пісаў: «Я трапіў у рабства, знаходжуся на цагельным заводзе ў Дагестане. Мне патрэбная дапамога». З ягоных слоў, ён прыехаў у Маскву на заробкі, на вакзале выпіў з незнаёмцамі і прачнуўся на заводзе.

Tut.by высветліў, што пасля гэтага да аперацыі па вяртанні падключыліся валанцёры з расейскай «Альтэрнатывы» - яны ўжо шмат гадоў ратуюць людзей у такіх сітуацыях.

Там учора распавялі: беларус Андрэй быў у Маскве на заробках, а на вакзале ўсяго толькі чакаў электрычку. Але яго заўважыў «вярбоўнік», доўга ўгаворваў ехаць працаваць у Дагестан, а калі не спрацавала, то прапанаваў выпіць. Так хлопец апынуўся ў аўтобусе.

«Ён толькі адзін раз прачынаўся, калі праязджалі побач з Варонежаж. Там Андрэя пасадзілі ў кавярні і зноў напаілі. Другі раз ён прачнуўся ўжо на заводзе ў Каспійску. Тут яго ўжо паставілі перад умовамі: працаваць давядзецца мінімум год і толькі потым ён, «магчыма», атрымае заробак. Дакументаў з сабой у Андрэя не было, пакінуў ў мінулага працадаўцы ў Маскве. Гэта ўскладняла ягоную сітуацыю», - распавялі ў «Альтэрнатыве».

Са слоў хлопца, давялося жыць у бараку на 150 чалавек: працавалі ў цяжкіх умовах, кармілі дрэнна. Праз паўтара месяца яму ўдалося выйсці на сувязь з валанцёрамі.

«Цяпер хлопец знаходзіцца ў Махачкале (сталіцы Дагестана) у нашых людзей. Неўзабаве мы атрымаем даведку (так як ён без дакументаў), з якой можа даехаць да Масквы. А адтуль адправім дадому. Але калі пажадае застацца там, мы таксама яму дапаможам», - распавёў кіраўнік «Альтэрнатывы» Алег Мельнікаў. Наколькі яму вядома, дома хлопца чакае састарэлая маці.

Дарэчы, аб вышуку хлопца са слуцкай Малінаўкі паведамляў пошукавы атрад «Анёл» яшчэ летам 2014 года: тады Андрэю Каралеву было 16 гадоў і ён проста пайшоў з дому. Менавіта гэтага хлопца, паводле папярэдніх звестак, і знайшлі ў Дагестане.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках