28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Польшчы ўхваліў законапраект «Пенсія +»

9
Урад Польшчы ўхваліў законапраект «Пенсія +»
Фота: charter97.org

Польскім пенсіянерам выплацяць дадатковую дапамогу сумаю ў мінімальную пенсію.

Урад Польшчы ўхваліў законапраект аб «Пенсіі +». Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, піша «Польское радио».

Палітык сказаў, што ўрад наважыў выплаціць усім пенсіянерам дадатковую дапамогу. «Мы хочам па магчымасці выплаціць пенсіянерам дадатковыя сродкі. Гаворка ідзе пра мінімальную пенсію, якую мы выплацім кожнаму пенсіянеру, у рамках «Пенсіі +», - заявіў кіраўнік урада.

Міністарка сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Эльжбета Рафальскі падкрэсліла, што законапраект «Пенсія +» будзе разгледжаны на найбліжэйшым пасяджэнні Сойма. Так званую трынаццатую пенсію змогуць атрымаць блізу 10 мільёнаў чалавек.

«Незалежна ад таго, якую пенсію атрымліваюць пажылыя людзі, шматлікая група пенсіянераў усё роўна зможа скарыстацца гэтай аднаразовай дапамогай сумаю ў мінімальную пенсію, а гэта 1100 злотых брута, [блізу 255 еўраў] або ж 888 злотых 25 грошаў нета, [блізу 205 еўраў] . Гэта азначае, што гэтую дапамогу атрымаюць таксама людзі, якія атрымліваюць невялікую пенсію. Усяго трынаццатую пенсію атрымаюць 9 мільёнаў 800 тысяч чалавек», - паведаміла міністарка Рафальскі.

На выплату дапамог неабходна вылучыць 10 мільярдаў 800 мільёнаў злотых, а гэта больш за 2 мільярды 515 мільёнаў еўраў.

Матэвуш Маравецкі дадаў, што ўрад хоча ў наступныя гады паступова павышаць пенсію да «годнага» ўзроўню. Гэтаму павінны спрыяць валарызацыя і запланаванае на восень зніжэнне падатку на даходы фізічных асоб.

Кіраўнік урада нагадаў, што пасля лютага бюджэтны дэфіцыт склаў 800 мільёнаў злотых, больш за 515 мільёнаў еўраў.

«Гэты дэфіцыт, імаверна, будзе назірацца да канца года, таму што неўзабаве будзе рэалізаваная праграма «Пенсія +», - адзначыў Матэвуш Маравецкі.

Урад хоча, каб дэфіцыт сектара дзяржаўных фінансаў, у тым ліку бюджэтны дэфіцыт, быў ніжэй за 3% ВУП, паведаміў прэм'ер-міністр.

Новая сацыяльная праграма кіруючай партыі «Права і справядлівасць» была названая СМІ «пяцёркай Качыньскага», бо ўключае ў сябе пяць пунктаў, а менавіта: пашырэнне праграмы «Сям'я 500+» на кожнае дзіця; выплата аднаразовай дапамогі сумай 1100 злотых пенсіянерам; т. зв. нулявы падаходны падатак для грамадзян узростам да 26 гадоў; зніжэнне працоўных выдаткаў; аднаўленне аўтобусных злучэнняў у маленькіх мясцовасцях ва ўсёй краіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках