19 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль прапанаваў Трампу і Пуціну варыянт заканчэння вайны ў Сірыі

Ізраіль прапанаваў Трампу і Пуціну варыянт заканчэння вайны ў Сірыі

У паведамленні гаворыцца, што раней прэзідэнт РФ выказаў цікавасць да прапановы прэм'ер-міністра Ізраіля.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху прадставіў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну план спынення вайны ў Сірыі. Пра гэта выданню The Times of Israel паведамілі ізраільскія афіцыйныя асобы, паведамляе liga.net.

У паведамленні гаворыцца, што раней расейскі прэзідэнт праявіў цікавасць да прапановы, якая заключалася ў сыходзе Ірана з сірыйскага тэатра баявых дзеянняў.

Ні падрабязнасцяў прапановы, ні інфармацыі пра тое, калі яна была агучаная, выданне не паведамляе.

Сёння, 26 сакавіка, Нетаньяху вярнуўся з Вашынгтона, дзе правёў перамовы з кіраўніком Белага дома. З аэрапорта ён адправіўся на нараду з кіраўнікамі сілавых структур наконт сітуацыі ў сектары Газа.

Як піша NEWSru.co.il, перад пачаткам сустрэчы высокапастаўленая крыніца заявіла, што «няма ніякай дамоўленасці пра спыненне агню». «Войску было аддадзенае распараджэнне працягваць наносіць удары і Ізраіль быў тым, хто атакаваў апошнім. ХАМАС праз пасярэднікаў перадаваў Ізраілю розныя прапановы ў перамір'і і нават прапанаваў спыніць гвалтоўныя дзеянні на мяжы», - цытуе выданне неназванага чыноўніка.

У канцы лютага гэтага года ізраільскі прэм'ер у Маскве сустракаўся з Пуціным. Тады Нетаньяху заявіў, што яны прыйшлі да згоды ў пытанні вываду з Сірыі ўсіх замежных вайскоўцаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках