28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

VPN-сэрвісы адмаўляюцца супрацоўнічаць з Раскамнаглядам

7
VPN-сэрвісы адмаўляюцца супрацоўнічаць з Раскамнаглядам

VPN выкарыстоўваецца карыстальнікамі для абароны асабістых звестак у інтэрнэце і большай свабоды стасункаў.

З дзесяці VPN-сэрвісаў, якім Раскамнагляд накіраваў патрабаванне падлучыцца да дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы (ФДІС) для блакавання забароненых у Расеі рэсурсаў, чатыры ўжо адмовіліся супрацоўнічаць з кантрольнай арганізацыяй. Пра гэта ў пятніцу, 29 сакавіка, паведамляе «Нямецкая хваля».

Гаворка ідзе пра сэрвісы OpenVPN, VyprVPN і VPN Unlimited і TopGuard. Аб сваёй згодзе выканаць патрабаванне расейскага рэгулятара пакуль заявіла толькі «Лабараторыя Касперскага».

Паводле расейскага заканадаўства, сэрвісы павінны даць адказ цягам 30 рабочых дзён з моманту звароту Раскамнагляду. Як растлумачыў прэс-сакратар структуры Вадзім Ампелонскі, па заканчэнні гэтага тэрміну ўстанова вызначыць, як уздзейнічаць на нязгодных на супрацоўніцтва. Дарэчы, Раскамнагляд мае права абмежаваць доступ да сэрвісу.

VPN - гэта віртуальная прыватная сетка, якая забяспечвае шыфраванне паміж кліентам і VPN сэрверам і прызначаная для шыфравання трафіку і змены IP-адрасу. Выкарыстоўваецца карыстальнікамі для абароны асабістых звестак у інтэрнэце і большай свабоды стасункаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках