20 красавiка 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя карысныя і бяспечныя слодычы для здароўя

9
Названыя самыя карысныя і бяспечныя слодычы для здароўя

Карысная для здароўя салодкая ежа дае арганізму сілы, забяспечвае мышцы і мозг неабходнай энэргіяй.

Аднак празмернае ўжыванне салодкага прыводзіць да дысбалансу ўнутраных энэргій (дош) чалавека, што пагражае шматлікімі захворваннямі, піша healthinfo.ua.

Калі трысняговы рафінаваны цукар стаў даступны, чалавецтва прынялося старанна выкарыстоўваць яго для ўзмацнення салодкага смаку гарбаты, кавы, разнастайных страў і дэсертаў, а таксама сокаў, газаваных напояў, соусаў, кетчупаў, ёгуртаў і інш. І толькі з імклівым ростам захворванняў, такіх як дзіцячы карыес, дыябет, парушэнне абмену рэчываў (як следства — залішняя вага), з'явіліся даследаванні, якія выявілі, што шмат у чым гэтыя праблемы звязаныя з празмерным ужываннем рафінаванага цукру.

Мозг чалавека запамінае, як лёгка падняць узровень бадзёрасці і энэргіі, таму ваша рука аўтаматычна цягнецца да ласункаў.

Для вырабу белага цукру перапрацоўваецца сок трыснягу, з якога выдаляюць патаку, багатую мінераламі і вітамінамі. У ім утрымліваецца прыкладна аднолькавая колькасць глюкозы і фруктозы. Глюкоза ўбіраецца ў кішэчніку цягам 1-2 гадзін, затым трапляе ў кроў, адкуль інсулін транспартуе яе ў клеткі. У выніку глюкоза ператвараецца ў энэргію або запасіцца ў цягліцах і печані ў выглядзе глікагену (лішкі выкарыстоўваюцца арганізмам, калі ўзровень глюкозы ў крыві падае).

А вось фруктоза не трансфармуецца, пакуль не патрапіць у печань, дзе яна ператвараецца ў глюкозу (прыкладна 50%), глікаген (17%) і іншыя рэчывы. Гэты працэс займае да 6 гадзін.

Пры ўжыванні цукру, які змяшчае 50% глюкозы, цягам першай гадзіны назіраецца значны прыліў энэргіі, а затым — хуткі спад актыўнасці. Таксама характэрныя перапады выдзялення вялікай колькасці гармону інсуліну, які спрабуе кампенсаваць усплёск узроўню глюкозы ў крыві.

Усякая замена цукру - гэта канцэнтраваныя прадукты, ужываць якія можна ў абмежаванай колькасці для падтрымання як здаровага ўзроўню энэргіі, так і абмену рэчываў.

СААЗ (Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя) рэкамендуе абмяжоўваць штодзённую колькасць калорый, атрыманых ад салодкага, да 10% ад агульнай каларыйнасці дыеты (блізу 200 ккал). Амерыканская асацыяцыя сэрца рэкамендуе спажываць не больш 150 ккал для мужчын і 100 ккал для жанчын. (Для даведкі ў 1 бляшанцы кока-колы змяшчаецца 100 ккал).

Дык чым жа замяніць цукар? Вось пяць альтэрнатыўных салодкіх рэчываў, якія можна назваць бяспечнымі пры штодзённым ужыванні, калі ўжываць іх згодна з нормамі.

У дужках прыведзенае значэнне глікемічнага індэкса (Гі) - паказчыка таго, з якой хуткасцю расшчапляецца падсаладжальнік у параўнанні з глюкозай (Гі =100). А таксама колькасць калорый у 1 чайнай лыжцы (КЧЛ), каб можна было разлічыць штодзённае спажыванне цукру. Усе пералічаныя ніжэй падсаладжальнікі маюць нізкі ГІ (ніжэй <55). Для параўнання: Гі белага трысняговага цукру, роўны 60-65 або КЧЛ=16.

1. Какосавы нерафінаваны цукар

У гэтага цукру, які атрымліваюць з соку бутонаў какосавай пальмы, які збіраюць і выпарваюць да ўтварэння крышталяў, Гі=35-54 (КЧЛ=16). Ён складаецца на 70% з цукрозы і на 3-9% глюкозы і фруктозы ў роўных прапорцыях.

Цукар змяшчае прыкметны адсотак такіх мінералаў, як жалеза, цынк, калій і кальцый. У складзе цукру таксама ёсць поліцукрыд інулін, які, хутчэй за ўсё, спрыяе запаволенню абсорбцыі глюкозы, зніжаючы Гі прадукту. Гэты цукар даволі дарагі, яго нельга назваць даступнай альтэрнатывай беламу цукру.

2. Неапрацаваны «жывы» мёд

Прадукт, выраблены пчоламі з кветкавага пылку, мае Гі=50-58 (КЧЛ = 21). «Жывы» мёд не праходзіць фільтравання і нагрэву. У ім змяшчаецца агулам 41% фруктозы, 36% глюкозы і 18% вады, а таксама антыаксіданты і мінералы.

Адна рабочая пчала жыве агулам 6 тыдняў і вырабляе 1/10 чайнай лыжкі мёду.

З пункту гледжання Аюрведы мёд становіцца таксічным пры нагрэве. Некаторыя сучасныя звесткі пацвярджаюць, што ён таксічны ўжо пры нагрэве, вышэйшым за 60 град. Акрамя таго, мёд можа выклікаць алергію.

На жаль, у нашай краіне знайсці сертыфікаваны «жывы» мёд не проста, бо сёння гэта даволі запатрабаваны камерцыйны прадукт, таму ён зазнае розныя тыпы апрацоўкі, якая зніжае яго каштоўнасць.

3. «Жывы» сіроп агавы

Гэты салодкі прадукт (Гі=20-32/КЧЛ=20) атрымліваюць у працэсе нізкатэмпературнага гідролізу (46С) і фільтрацыі соку мексіканскай расліны – агавы. У ім утрымліваецца да 75% фруктозы, ён не выклікае рэзкіх скокаў інсуліну. Таксама сіроп змяшчае 5% прабіётыка, які спрыяе паляпшэнню мікрафлоры страўніка, а таксама мінералы, мікраэлементы і вітаміны.

Сіроп агавы лёгка раствараецца ў халоднай вадзе, не ўтварае таксінаў пры дадаванні ў гарачыя напоі. Таксама ён саладзейшы за цукар на 25-50%. Прадукты з арганічнай сертыфікацыяй даступныя на рынку.

4. Сіроп якона

Сіроп вырабляецца з каранёў паўднёва-амерыканскай расліны якон (Гі=1-5 /КЧЛ=10). Карані расліны драбняцца, пасля чаго з іх выціскаецца сок, а затым ён выпарваецца. У сіропе змяшчаецца да 50% фруктаалігасахарыдаў (ФАС) — аналагаў інуліну, якія пераўтворацца ў монасахарыды цягам доўгага часу. Таму яны практычна не выклікаюць зменаў узроўню глюкозы ў крыві. Таксама ў склад якона ўваходзіць фруктоза, цукроза і глюкоза.

Сіроп з'яўляецца добрым прабіётыкам, паляпшае флору тоўстага кішэчніка, спрыяе зніжэнню вагі і ўзроўню «дрэннага» халестэрыну. Аднак яго штодзённы прыём не павінен перавышаць 20-40 грамаў. Сіроп можа выклікаць уздуцце жывата.

Важна: пры нагрэве вышэй 120 С сіроп распадаецца на монасахарыды і губляе свае арыгінальныя ўласцівасці. Гэта новы, і пакуль малавывучаны прадукт.

5. Сцевія

Прадукт атрымліваюць з лісця куста стэвіі (Гі=0 / КЧЛ=0) шляхам сушкі і экстрагавання. Суцэльныя лісце сцевіі ў 40 разоў, а рафінаваны экстракт у 200 разоў саладзейшыя за цукар. Слодыч расліна набывае дзякуючы назапашванню гліказідаў.

У сцевіі салодка-гаркавы смак. Гэты падсаладжальнік часта прадаецца ў выглядзе парашка, экстракту або таблетак з дадаткамі, каб наблізіць слодыч да звыклага ўзроўню цукру.

Ён больш за астатніх падыходзіць для людзей якія пакутуюць на дыябет: даследаванні даводзяць зніжэнне ўзроўню цукру ў крыві пры ўжыванні сцевіі. У некаторых даследаваннях гаворыцца, што яе ўжыванне не прыводзіць да чаканага зніжэння вагі, бо арганізм рэагуе на салодкі смак у роце вылучэннем гармонаў, якія не ўдзельнічаюць у чаканым ператварэнні глюкозы. У выніку ў чалавека расце апетыт.

Важна: пры куплі звяртайце ўвагу, што падсаладжальнік на аснове сцевіі не ўтрымлівае штучных дабавак. Пажадана, каб ён меў арганічны сертыфікат.

Не існуе аднаго ідэальнага, адначасова прыемнага на смак і абсалютна бяспечнага падсаладжальніка, які добра вывучаны і даступны коштам. Важна выбраць прыдатны менавіта для вас, ужываць яго свядома, не трапляючы ў залежнасць ад салодкага смаку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках