25 красавiка 2024, Чацвер, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Crew Dragon Ілана Маска паспяхова прыстыкаваўся да МКС

64
Crew Dragon Ілана Маска паспяхова прыстыкаваўся да МКС

Карабель SpaceX стаў першым пасля шатлаў сродкам дасягнення МКС без дапамогі расейскіх ракетаў.

Касмічны карабель Crew Dragon, распрацаваны кампаніяй Ілана Маска SpaceX для дастаўкі астранаўтаў на Міжнародную касмічную станцыю, паспяхова прыстыкаваўся да МКС у аўтаматычным рэжыме. За стыкоўкай можна было назіраць у трансляцыі NASA, паведамляе meduza.io.

Першы ў гісторыі спробны запуск Crew Dragon адбыўся 2 сакавіка з касмадрома касмічнага цэнтра імя Кенэдзі ў Фларыдзе. На борце карабля знаходзіцца манекен з мянушкай Рыплі. Пасля стыкоўкі з МКС Crew Dragon павінен вярнуцца на Зямлю.

Менавіта стыкоўка з МКС стала найбольш небяспечным момантам палёту. Калі б адбылося надзвычайнае здарэнне, амерыканскі сегмент станцыі эвакуявалі б расейцы. Карабель правядзе амаль тыдзень на арбіце і вернецца на Зямлю.

Гэты карабель стаў першым пасля шатлаў сродкам дасягнення МКС без дапамогі расейскіх ракетаў. Ён можа дастаўляць 7 чальцоў экіпажу ў космас, замест трох, як на «Саюзе». Цяпер за дастаўку аднаго касманаўта NASA плаціць Расеі 81 мільён даляраў. Паўночнаамерыканскае касмічнае агенцтва ў 2010 годзе пачало шукаць іншыя шляхі дастаўкі касманаўтаў на МКС.

Праз некалькі месяцаў Boeing плануе правесці выпрабаванні свайго карабля.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках