20 жнiўня 2019, aўторак, 13:50
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Навукоўцы абяцаюць знайсці дзявятую планету Сонечнай сістэмы да 2030 года

4
Навукоўцы абяцаюць знайсці дзявятую планету Сонечнай сістэмы да 2030 года

Навукоўцы сцвярджаюць, што ў Сонечнай сістэме існуе дзявятая планета.

Даследнікі з Каліфарнійскага інстытута тэхналогій Майк Браўн і Канстанцін Батыгін упершыню загаварылі пра існаванне дзявятай планеты Сонечнай сістэмы тры гады таму. Яны заўважылі, што касмічныя камяні ў Пасе Койпэра рухаюцца па вельмі незвычайнай арбіце, і выказалі здагадку, што там знаходзіцца масіўная планета, гравітацыя якой зацягвае гэтыя аб'екты на гэтыя дзіўныя арбіты, паведамляе "Вокруг света".

З тых часоў даследчыкі ва ўсім свеце шукаюць планету і вылучаюць гіпотэзы што да яе памераў, арбіты і паходжання. Сёй-той прапаноўваў і альтэрнатыўныя тлумачэнні, дапускаючы, што дзіўныя арбіты могуць быць выкліканыя вялікім кольцам ледзяных целаў, якое можа стварыць неабходнае гравітацыйнае ўздзеянне.

У двух артыкулах, апублікаваных у The Astronomical Journal і Physics Reports, Браўн і Батыгін падалі новыя довады існавання дзявятай планеты. У адным з іх навукоўцы спраўдзілі, ці можа дзіўная арбіта целаў у Пасе Койпэра быць так званым «апярэджаннем», гэта значыць прадыктаваным выпадковым назіраннем іх руху пад пэўным кутом, якое не адлюстроўвае рэчаіснасці. Яны разлічылі, што імавернасць такога памылковага назірання роўная аднаму шанцу да пяці сотняў.