23 красавiка 2024, aўторак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Тры аўтамабілі сутыкнуліся ў Менску

Фотафакт: Тры аўтамабілі сутыкнуліся ў Менску
ФОТА: ДАІ МЕНСКА

Адзін з іх знёс святлафор.

Тры аўтамабілі сутыкнуліся 3 сакавіка на кругавой развязцы Ванеева - Ракасоўскага ў сталіцы. Пра гэта tut.by паведамілі ў ДАІ Менска.

Паводле інфармацыі інспектараў, кіроўца Peugeot ехаў з боку вуліцы Трасцянецкай у кірунку праспекта Ракасоўскага і на скрыжаванні з вуліцай Ванеева пры руху па дадатковай секцыі святлафора з асноўным чырвоным не саступіў дарогу Opel Insignia, які рухаўся па Ванеева на зялёны сігнал святлафора. Ад удару Opel адкінула на Volkswagen Polo, што рухаўся ў спадарожным кірунку. Апошні, у сваю чаргу, здзейсніў наезд на святлафорны аб'ект.

У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых у аварыі няма.

ФОТА: ДАІ МЕНСКА
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках