25 красавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бяспраўнік» - інспектару ДАІ: Ты сеў за стырно майго аўто і будзеш ехаць так, як я скажу

8
«Бяспраўнік» - інспектару ДАІ: Ты сеў за стырно майго аўто і будзеш ехаць так, як я скажу

У сеціве з'явілася відэа, знятае на рэгістратар.

У новым выпуску праекта менскай міліцыі «Дежурка» паказалі новае відэа з рэгістратараў інспектараў ДАІ. Абодва сюжэты былі цікавымі. Знята ўсё было 23 лютага, калі ДАІ моцна працавала ў рамках спецмерапрыемства «Правапарадак», паведамляе abw.by.

У першым выпадку ў жанчыны-кіроўцы не было тэхагляду. Гэты факт яна патлумачыла тым, што ніяк не можа памыць аўто і прайсці ТА. Відаць, што жанчына, размаўляючы з інспектарам, адварочваецца ад яго. Калі інспектар выпісваў штраф за няпройдзены тэхагляд, ён западозрыў, што жанчына можа быць п'яная. Спачатку на пытанне «Ці не ўжывалі вы сёння нічога?» яна кажа катэгарычнае «Не». Калі ж інспектар цягнецца за алкатэстэрам на заднім сядзенні, моліць яго гэтага не рабіць і прызнаецца, што «шампанскае было, келіх».

Прыбор паказаў 0,33 праміле алкаголю. Жанчыну адвезлі на медычную экспертызу, якая паказала 0,01 праміле. Са слоў вядучай перадачы Наталлі Ганусевіч, інспектары папрасілі прабачэння ў жанчынай і адвезлі яе назад да аўто. Праўда, штраф за няпройдзены тэхагляд ёй усё адно давядзецца аплаціць.

У наступным сюжэце «бяспраўнік» паказаў «майстар-клас» камунікацыі з ДАІ. Спачатку ён трымаецца, але затым, калі інспектар ДАІ сеў за стырно яго аўто, каб даставіць на штрафстаянку, лексікон яго змяшчае шмат лаянкі.

«Каб машыну не забралі на штрафстаянку, а вярнулі назад, ён прыдумаў смешную гісторыю. Маўляў, мой аўтамабіль такі асаблівы, кіраваць ім магу толькі я. Хто б за стырно ні сядаў - ні ў каго не атрымліваецца», - каментуе Наталля Ганусевіч.

«Ты сеў за мой самаход і будзеш ехаць так, як я скажу... Едзем 30 кіламетраў на гадзіну, кал не ўмееш ехаць... Куды пераключыўся, аўто душыцца», - кажа кіроўца інспектару. Увесь дыялог кіроўцы і інспектара - у сюжэце.

Чаму кіроўцу не атрымалася памяняць пасведчанне пасля заканчэння тэрміну дзеяння? Паводле ягоных слоў, уся рэч у мачы, якая не падабаецца тэрапеўту, і ён не можа атрымаць медычную даведку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках