29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

5 сакавіка вялікі князь Трайдзень разбіў Лівонскі ордэн пры Астэродзе

5 сакавіка вялікі князь Трайдзень разбіў Лівонскі ордэн пры Астэродзе

Стратэгічная для Балтыйскага рэгіёну перамога стала магчымай, дзякуючы традыцыі «пагоні» ў ВКЛ.

У канцы 1278 года лівонскія войскі Лівонскага ордэна ўварваліся ў Аўкштайцію, абрабавалі яе і пайшлі далей у глыб Літвы, піша сайт jivebelarus.net. У студзені 1279 яны аблажылі замак Кернова. Аблога Кернова была павольнай, у лютым рыцары разрабавалі яго наваколлі, і наважылі вярнуцца з здабычай у Лівонію.

Вялікі князь Трайдзень, сабраўшы войска, рушыў за імі ў пагоню, дагнаў іх у Астэродзе 5 сакавіка 1279 года. Спачатку бітва была роўнай, лівонцы нават бралі верх, але ў нейкі момант частка войска Вялікага Княства адлюстравала ўяўныя «ўцёкі».

Частка ордэнскага войска, а менавіта датчане, пачалі пераследаваць «уцекачоў», але не змаглі дагнаць і наважыліся вярнуцца да свайго войска. Як толькі датчане вярнуліся да месца бітвы, астатняе войска Лівонскага ордэна ўжо было разбітае. Самі ж датчане трапілі ў пастку і большай часткай былі знішчаныя.

Наогул у бітве пры Астэродзе загінуў 71 рыцар ордэна, не ўлічваючы астатніх рыцараў і простых воінаў (больш, чым у так званым «Лядовым пабоішчы» Аляксандра Неўскага ў 1242 годзе).

Поспех пры Астэродзе быў замацаваны ўкладаннем у тым жа 1279 годзе міру і саюзу з Мазовіяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках