19 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукерберг мае намер у корані змяніць алгарытмы Facebook

6
Цукерберг мае намер у корані змяніць алгарытмы Facebook
МАРК ЦУКЕРБЕРГ

Абарона асабістых звестак карыстальнікаў будзе прыярытэтам.

У артыкуле «Бачанне будучыні сацсетак з фокусам на абароне асабістай сферы», апублікаваным у Facebook у сераду, 6 сакавіка, заснавальнік кампаніі Марк Цукерберг заявіў аб тым, што збіраецца зрабіць абарону асабістых звестак карыстальнікаў прыярытэтам, паведамляе dw.com.

«Вось ужо больш за 15 гадоў Facebook і Instagram дапамагаюць людзям падтрымліваць сувязь з сябрамі, кам'юніці і групамі ў інтарэсах паводле прынцыпу лічбавага аналага гарадской плошчы, - указаў Цукерберг. - Аднак людзі ўсё часцей хочуць размаўляць паводле прынцыпу лічбавага аналага ў іх асабістай гасцінай». Улічваючы гэтую тэндэнцыю, кампанія збіраецца змяніць прынцыпы працы са звесткамі карыстальнікаў.

Скразное кадаванне звестак на ўзор WhatsApp

Прызнаючы, што Facebook у апошнія гады меў рэпутацыю кампаніі, якая не моцна клапоціцца пра асабістую сферу карыстальнікаў, Цукерберг заявіў, што ў будучыні плануе ператварыць сацсетку ў платформу, якая прадстаўляе цэлы шэраг паслуг, абароненых надзейнымі наладамі прыватнасці. Напрыклад, гаворка ішла аб інтэрнэт-званках, відэачатах, бізнэс-камунікацыі і аплаце.

Дамагчыся гэтага, са слоў Цукерберга, дапаможа скразное кадаванне звестак паводле прынцыпу, ужо выкарыстанага ў мэсэнджары WhatsApp.

Акрамя таго, Цукерберг абяцае, што Facebook не будзе захоўваць паведамленні або гісторыі карыстальнікаў «даўжэй, чым гэта неабходна, або даўжэй, чым людзі гэтага хочуць». Каб пазбегнуць доступу старонніх да звестак карыстальнікаў, канфідэнцыйная інфармацыя не будзе захоўвацца ў краінах, дзе часта парушаюцца такія правы чалавека, як права на асабістую сферу і свабоду слова, падкрэсліў Цукерберг.

Справа Cambridge Analytica

У 2014 годзе кампанія Facebook зазнала рэзкую крытыку за нядбайнае абыходжанне з асабістымі звесткамі карыстальнікаў.

Незадоўга да выбараў прэзідэнта ЗША звесткі мільёнаў чалавек, якія ўсталявалі дадатак MyPersonality, былі незаконна перададзеныя фірме Cambridge Analytica, якая займаецца глыбінным аналізам звестак інтэрнэт-карыстальнікаў. Прадстаўнікі Facebook ведалі пра тое, што здарылася, з канца 2016 года, аднак не паінфармавалі пра гэта юзэраў.

Сёння сацыяльнай сеткай Facebook рэгулярна карыстаюцца амаль 1,5 млрд чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках