28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыі і правілы жыцця Віктара Шалкевіча

1
Гісторыі і правілы жыцця Віктара Шалкевіча
ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ
ФОТА: ТАЦЦЯНА МАТВЕЕВА

Вядомы бард распавёў, які ён убачыў жыццё за свае 60 гадоў.

8 сакавіка а 22:05 глядзіце на «Белсаце» юбілейны канцэрт Віктара Шалкевіча. Мы сустрэліся з Віктарам да канцэрта і пагаварылі пра тое, якім ён убачыў жыццё за свае 60 гадоў.

«Я і так усё жыццё займаюся тым, што на людзях стаю»

А што такое 60 гадоў? Гэта практычна нічога. Глядзіш на маладых людзей, якія сядзяць нешта лапочуць адзін аднаму, нейкія планы будуюць, думаеш: «Божа, няўжо я такім быў?»

Жыццё вельмі дынамічнае. Толькі калі азірнешся на сябе ў люстэрка побач з маладой дзяўчынаю, то разумееш, колькі табе гадоў.

Раней пісалася ўсё лягчэй, перад табою быў акіян тэмаў, цяпер не хочацца вяртацца да таго, да чаго калісьці вяртаўся. Хочацца шукаць нешта новае.

Жыццё ўвесь час падкідвае нейкія новыя ідэі. Самае смешнае, што памяць фіксуе толькі тое, што трэба фіксаваць, усё астатняе вылятае да чортавай мацеры, застаецца толькі самае патрэбнае.

Я не медыйны чалавек, я не люблю гэтага абсалютна. Вось гэтае вось усё: схадзіў у прыбіральню ўдала – апавясціў інтэрнэт. Нешта зрабілася – апавясціў. Гэта жыццё напаказ, а я і так усё жыццё займаюся тым, што на людзях стаю.

«А вы хочаце, каб на мяне прафсаюз загнаў 10 тысячаў чалавек?»

Мне залежыць на якасці, а не на колькасці. Колькасць разумных людзей не ўзрастае ў геаметрычнай прагрэсіі. Адзін, другі, трэці. Мне падабаецца, калі да мяне звяртаюцца сапраўды разумныя людзі.

Калі я гляджу на свайго любімага барда Яраміра Нагавіцу, ён стаіць з гітарай, а там сапраўды стадыён людзей. Але гэта людзі, якія думаюць, як ён, гавораць на той самай мове, што і ён. Паміж імі існуе такая лучнасць.

А вы хочаце, каб на мяне прафсаюз загнаў 10 тысячаў чалавек? Што я там буду пець пра «румяную сінявокую»?

Я не прывык выцягваць з гаманцоў людзей грошы ды жыць за іхны кошт. Разумею, што мае гледачы – людзі абсалютна небагатыя. Гэта студэнты, гэта інтэлігенцыя, гэта настаўнікі. Каб я кожны месяц лез у іхныя кішэні, рабіў канцэрты, гэта было б не вельмі прыгожа з майго боку.

Цікава граць канцэрты нават для 50–100 чалавек, абы яны разумелі, пра што ты гаворыш.

«Я сябе адчуваю сваім ад Лісабону да Іркуцку»

Тут мая зямля. Я адчуваю, што гэта мае людзі, мая зямля. Я тут адбыўся нейкім чынам. З’язджаюць, калі ўжо невыносна. Але мае продкі і пры немцах жылі, і пры ўсіх жылі, жылі і пры царскай Расеі – нічога, ніхто адсюль не з’язджаў. Трэба камусьці тут заставацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках