24 красавiка 2024, Серада, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA запланавала першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас з удзелам толькі жанчын

3
NASA запланавала першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас з удзелам толькі жанчын

Астранаўты Эн Маклейн і Крысціна Кох 29 сакавіка будуць сем гадзін працаваць за межамі МКС.

Нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва ЗША (NASA) рыхтуе першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас пары астранаўтаў-жанчын. Пра гэта спікер агенцтва Стэфані Шырхольц 6 сакавіка паведаміла тэлеканалу CNN.

Унікальны выхад з удзелам астранаўтаў Эн Маклейн і Крысціны Кох адбудзецца 29 сакавіка, яго чаканая працягласць - сем гадзін. Ён не планаваўся загадзя, бо заданні, якія трэба выканаць жанчынам, былі намечаны яшчэ на восень 2018 года, сказала Шырхольц.

Вядучым дыспетчарам гэтага выхаду ў космас у цэнтры кіравання ў Х'юстане таксама будзе жанчына, Джэкі Кейдж, дадалі ў NASA.

За тыдзень да выхаду з Кох Маклейн пабывае за межамі МКС разам з Нікам Хейгам, паведамляе gordonua.com.

Маклейн знаходзіцца на МКС з 3 снежня 2018 года, яна ўдзельніца 58-й экспедыцыі. Кох павінна адправіцца на арбіту 14 сакавіка на караблі «Саюз МС-12» у складзе аб'яднанай экспедыцыі №59/60, разам з Хейгам і Аляксеем Аўчыніным.

Кох і Маклейн далучыліся да атрада астранаўтаў у 2013 годзе. Для абедзвюх гэта першы палёт на МКС.

Прычынай змены графіка экспедыцый і даследаванняў на касмічнай станцыі стала аварыя касмічнага карабля «Саюз МС-10», запушчанага 11 кастрычніка 2018 году з касмадрома Байканур. Карабель не выйшаў на арбіту праз аварыю носьбіта. У складзе экіпажа былі касманаўт «Раскосмаса» Аўчынін і астранаўт NASA Хейг, пры аварыйным спуску яны не пацярпелі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках