20 красавiка 2024, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч: Лукашэнка невук, і ўсе яго сустрэчы з Пуціным паказуха

51
Шушкевіч: Лукашэнка невук, і ўсе яго сустрэчы з Пуціным паказуха
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ

Навошта ганяць туды-сюды самалёты і марнаваць дзяржаўныя грошы?

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў украінскаму сайту «Обозреватель» сітуацыю ў беларуска-расейскіх стасунках:

- Аляксандр Лукашэнка ўвесь час сцвярджае, што ён за незалежнасць Беларусі, хоць ніякіх крокаў да гэтай незалежнасці я не бачу. Ну, акрамя пустых размоў.

У Беларусі працягваецца гвалтоўная русіфікацыя, мы плацім вялікія працэнты за расейскія крэдыты, і нават Лукашэнка гэта прызнае. Мы плацім больш, чым Арменія і больш, чым В'етнам. Так што няма чаго папракаць нас у нахлебніцтве. Але ж Лукашэнка сам і пайшоў на гэтыя крэдыты дзеля выратавання сваёй улады. У яго іншага выйсця не было. І тое тыя крэдыты Расея давала з цяжкасцю, пад вялікі працэнт.

Беларусь ператвараецца ў калонію Расеі. Лукашэнка гэтага не бачыць, ён захлынаецца сваёй «незалежнасцю», і што ніхто не кіне камень у расейца. Але навошта гэта рабіць прэзідэнту? Павінна быць нармальная дзяржаўная палітыка, накіраваная на ўзаемныя інтарэсы Беларусі і Расеі. Але некаторыя выродлівыя формы ўжо сталі нормай.

Напрыклад, «саюзная дзяржава» - слон і мопсік. Глупства ў рамках СНД. Чарговая дробязь і пасадкавыя месцы для гультаёў на жалаванне.

У той жа час сярэдні заробак у нас утрая меншы, чым у Латвіі, Літве і Эстоніі, якія стартавалі з горшых умоў спачатку 1990-х.

Наогул, Лукашэнку няма чаго сустракацца з Пуціным. Сустракацца павінны прафесіяналы ці ж прэм'ер-міністры. Лукашэнка - невук у галіне эканомікі і ён гэта неаднаразова пацвярджаў. А ўсе яго сустрэчы з Пуціным - гэта паказуха, каб уславіць іх абодвух. Мала таго, што яны на лыжах катаюцца, дык яшчэ ганяюць туды-сюды самалёты і сістэму абслугоўвання. Гэта проста нядобрасумленнае праўленне і злоўжыванне дзяржаўнымі выдаткамі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках