25 красавiка 2019, Чацвер, 23:46
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Гістарычны фонд паказаў дзённік афіцэра Трэцяга рэйха з картай скарбаў

1
ФОТА: ДАРЫЮШ ФРАНЦ ДЗЕВЯТЭК/THE FIRST NEWS

У рукапісе распавядаецца пра месцы, у якія нямецкія войскі хавалі нарабаваныя скарбы.

Брытанскі таблоід Daily Mail напісаў пра апублікаванне польска-нямецкім фондам Schlesische Brücke («Сілезскі мост») асабістага вайсковага дзённіка афіцэра Трэцяга рэйха Эгана Оленхауэра, у якім апісаны месцы, дзе нацысты падчас адступлення з Польшчы хавалі золата, а таксама творы мастацтва і іншыя каштоўнасці. Перш пра гэты рукапіс паведамлялі польскія тэлеканалы і партал TVN24 і The First News.

Згодна з дзённікам, у час, калі Чырвоная армія пачала наступаць на этнічна нямецкую тэрыторыю, Адольф Гітлер загадаў схаваць 260 грузавікоў, напоўненых скарбамі, у 11 месцах на тэрыторыі Польшчы, каб савецкія войскі не змаглі іх знайсці. Сярод змешчаных у іх каштоўнасцяў былі «скарбы, выкрадзеныя арміяй СС з усёй акупаванай нацыстамі тэрыторыі», а таксама каштоўнасці, якімі валодала мясцовае насельніцтва, піша РБК.

Аўтара дзённіка Оленхауэра Daily Mail і The First News называюць ключавой фігурай гэтай аперацыі. Паводле іх звестак, менавіта ён выступаў пасярэднікам паміж нацыстамі і мясцовымі арыстакратамі, якія спрабавалі абараніць свае каштоўнасці ад войска Савецкага Саюза.

Рукапісны дзённік Оленхауэра, як удакладняе The First News, быў правераны экспэртамі з пяці нямецкіх навуковых устаноў, у тым ліку спецыялістаў з факультэта гісторыі мастацтваў у Гётынгенскага ўніверсітэта. Іх экспертыза паказала: дзённік не з'яўляецца падробкай, ён сапраўдны.

Запісы нямецкага афіцэра на працягу апошніх дзесяці гадоў захоўваліся ў кіраўніка польска-нямецкага фонду Schlesische Brücke Дарыюша Франца Дзевятэка, адзначае TVN24. Як распавёў тэлеканалу сам кіраўнік арганізацыі, дзённік афіцэра СС ён атрымаў у якасці падарунка ад «нямецкай хрысціянскай арганізацыі з горада Кведлінбург». Да яе рукапіс знаходзілася ў нашчадка аднаго з нямецкіх салдат, якія бралі ўдзел ва ўтойванні каштоўнасцяў, удакладняе канал.

«Гэта быў падарунак, які я атрымаў у адказ на маё пасланне з просьбай аб фінансавай падтрымцы нашага фонду. Я падкрэсліў тады, што нам патрэбныя не грошы, а вуда, якая дазволіць нам дзейнічаць пасля», - успамінае Дзевятэк.

Пры гэтым The First News са спасылкай на прадстаўніка Schlesische Brücke Рамана Фурманьяка піша, што запісы Оленхауэра фонду «пасля доўгіх абмеркаванняў» перадала «Кведлінбургская хрысціянская ложа», гісторыя якой налічвае 1,1 тысячц гадоў. Daily Mail прадстаўнікоў гэтай арганізацыі называе масонамі.

«Мы публікуем інфармацыю пра дзённік толькі цяпер, таму што хацелі дачакацца, калі ўсе людзі, якія маглі быць звязаныя з падзеямі, апісанымі там, і самім рукапісам, памерлі, асабліва служачыя войскаў СС», - растлумачыў The First News Фурманьяк. Гэта, з яго слоў, «было жаданнем «Кведлінбургскай ложы». Пра наяўнасць падобных гістарычных матэрыялаў супрацоўнікі фонду распавялі польскім уладам толькі летась.

У дзённіку, згодна з матэрыяламі польскага партала, адзначаецца, што ў адной з схованак захоўваецца блізу 28 т золата з Брэслаўскага аддзялення Рэйхсбанка, а ў некаторых іншых сховішчах схаваны залатыя манеты, медалі, ювелірныя вырабы і іншыя каштоўнасці. Іх багатыя людзі ва Уроцлаве некалі здалі мясцовай нацысцкай паліцыі на захоўванне. Пры гэтым у адной са схованак, як удакладняе ў дзённіку Оленхауэр, таксама схавалі 47 твораў мастацтва, выкрадзеных з Францыі. Сярод іх - работы Сандра Батычэлі, Піцера Паўля Рубенса, Мікеланджэла Мерызі ды Караваджа, Клода Манэ, Рафаэля Санці, Рэмбрандта, Харменса ван Рэйна і Альбрэхта Дзюрэра.

Мяркуецца, што яшчэ ў адным куфры са скарбамі захоўваюцца рэлігійныя прадметы, сабраныя арганізацыяй «Аненербе» Генрыха Гімлера (займалася вывучэннем старажытных сіл і містыкі), адзначае The First News.

Цяпер фонд, як патлумачыў парталу Фурманьяк, займаецца даследаваннем месцаў, названых у дзённіку, каб пераканацца ў тым, што гэтыя тайнікі захаваліся да сённяшніх дзён. Сярод апісаных сховішчаў, паводле яго слоў, - дно сажалкі, сакрэтны пакой паміж сценамі аднаго з польскіх палацаў, а таксама глыбокі калодзеж у парку.

У выпадку, калі схаваныя рэчы будуць выяўленыя, «ложа жадае, каб яны былі вернутыя сваім уладальнікам, калі гэта магчыма», адзначыў прадстаўнік Schlesische Brücke.

Гісторык Джаана Лампарска ў сваю чаргу распавяла парталу, што дзённік уяўляе сабой вялікую навуковую цікавасць, таму што ён утрымлівае шмат падрабязнасцяў пра тое, што адбывалася ў канцы вайны ў Сілезіі, а таксама інфармацыю пра тое, дзе планавалася нешта хаваць.

«Але, на маю думку, ніякіх скарбаў не будзе знойдзена з дапамогай дзённіка. Калі б гэтыя людзі сапраўды ведалі, дзе знаходзіцца скарб, яны б не дзейнічалі такім чынам», - адзначыла спецыяліст. Яна дадала, што экспертам трэба будзе правесці шмат працы, каб даследаваць месцы, названыя ў дзённіку.