19 красавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр актор Уладзімір Этуш

26
Памёр актор Уладзімір Этуш
УЛАДЗІМІР ЭТУШ
ФОТА: ВЯЧАСЛАЎ ПРАКОФ'ЕЎ/ТАСС

Народны артыст СССР памёр на 97-м годзе жыцця.

Пра гэта ТАСС паведаміў дырэктар Тэатра ім. Вахтангава Кірыл Крок.

«Уладзімір Абрамовіч памёр сёння а 12.30 у бальніцы, куды яго адвезлі напярэдадні, у пятніцу», - сказаў Крок.

З ягоных слоў, час і месца развітання з артыстам стануць вядомыя пазней.

Расейскі актор тэатра і кіно, мастацкі кіраўнік Тэатральнага інстытута імя Б. В. Шчукіна, прафесар Уладзімір Абрамовіч Этуш нарадзіўся 6 траўня 1922 г. у Маскве. У 1945 г. пасля заканчэння Шчукінскай тэатральнай вучэльні яго прынялі ў трупу Тэатра імя Яўгена Вахтангава.

Этуш выконваў ролі не толькі ў тэатры, але і ў кіно: роля Сеід-Алі ў фільме «Адмірал Ушакоў» (1953 г.), Саахаў у «Каўказскай палонніцы» (1966 г.), інжынер Брунс у фільме «Дванаццаць крэслаў» (1971 г.), Шпак у «Іван Васільевіч мяняе прафесію» (1973 г.), Карабас Барабас з «Прыгод Бураціны» (1975 г.) і інш.

З 1945 г. артыст выкладаў. У 1976 г. яму было прысвоенае званне прафесара. У 1987-2003 гг. Этуш быў рэктарам інстытута імя Б. В. Шчукіна, з 2003 г. - яго мастацкім кіраўніком.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках