23 красавiка 2019, aўторак, 6:01
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Сіноптыкі паведамляюць, што беларусаў чакае «аранжавы» тыдзень

2

Заўтра Беларусь чакае моцны вецер.

Ветраны выдаўся тыдзень. Сіноптыкі спачатку абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак і сераду, пазней працягнулі яго на чацвер, пятніцу і суботу. Цяпер нас папярэджваюць пра моцны вецер і ў нядзелю, піша tut.by.

«10 сакавіка на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, раніцай і ўдзень месцамі да 22 м/с», - гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета Мінпрыроды. У Менску таксама прагназуюць ветранае надвор'е.

Раней сіноптыкі паведамлялі, што 10 сакавіка будзе воблачна, часам дождж, мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 0... + 5°С, максімальная тэмпература ўдзень - +2... 9°С. У панядзелак, паводле папярэдняга прагнозу, пачне паступаць больш халодная паветраная маса са Скандынавіі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -4... +3°С, максімальная тэмпература ўдзень - +1... +7°С.

У МНС нагадваюць, што моцны вецер можа пашкодзіць лініі сувязі і электраперадачы, а таксама выклікаць падзенне дрэў, абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, уключаючы дахі будынкаў.

Ратавальнікі рэкамендуюць, калі вы знаходзіцеся на вуліцы, абыходзіць хісткія будынкі, дрэвы і будынкі падвышанай рызыкі (лініі электраперадачы, трубаправоды, масты і эстакады). Уладальнікам аўтамабіляў прапануюць паставіць транспартны сродак у гараж ці ж прыпаркавацца ўдалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый.