24 красавiка 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знікла маладая ўкраінка

2
У Менску знікла маладая ўкраінка

Жанчыну шукае паліцыя ўкраінскага горада Дняпро.

На старонцы пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у Facebook з'явілася інфармацыя пра зніклую жанчыну. Адшукваецца Панасенка Юлія Аляксандраўна 1984 года нараджэння - грамадзянка Украіны, якая жыве ў Менску. Яшчэ ў лютым яна перастала выходзіць на сувязь са сваімі роднымі, піша onliner.by.

«12 лютага гэтага года жанчына перастала выходзіць на сувязь з роднымі. Дагэтуль пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома», - гаворыцца ў паведамленні пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Прыкметы: рост 153 см, нармальнага целаскладу, вочы шэра-блакітныя, валасы светлыя, мае шнар над губой. Меркавана была адзетая ў цёмна-шэрую куртку з мехам, шапку з залацістай ніткай, чорныя чаравікі.

Жанчыну шукае паліцыя ўкраінскага горада Дняпро.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне гэтага чалавека, просяць патэлефанаваць па тэлефоне пошукава-выратавальнага атрада «Анёл»: 7733 (для ўсіх мабільных аператараў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках