18 красавiка 2024, Чацвер, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пампеях знайшлі старажытнарымскі фастфуд

2
У Пампеях знайшлі старажытнарымскі фастфуд
ФОТА: ARCHAEOLOGICAL PARK OF POMPEII

Фастфуд выявілі падчас раскопак.

Археолагі выявілі закусачную, у якой мяркуецца падавалі гарачую ежу хуткага прыгатавання, падобную на сучасны фастфуд.

У Пампеях знайшлі закусачную, што прадавала фастфуд, у перыяд старажытнарымскай імперыі. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на News Week.

Фастфуд званы тэрмапаліяй выявілі падчас раскопак на скрыжаванні вуліц на ўчастку Regio V. На сценах установы захаваліся яркія фрэскі, якія ўпрыгожвалі прылавак. Закусачная прабыла пад попелам блізу 2000 гадоў.

На фрэсках намаляваная нерэіда, што асядлала марскога каня, і эпізод з самой закусачнай. Археолагі параўналі яе з шыльдай сучаснага бара. Характэрна, што побач былі выяўленыя амфары, якія нагадваюць малюнак на фрэсцы.

Спецыялісты мяркуюць, што ў такіх установах падавалі гарачую ежу. У Пампеях знойдзена блізу 80 падобных месцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках