20 красавiка 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія рэчы можна забіраць з нумара ў гатэлі, а якія не

31
Якія рэчы можна забіраць з нумара ў гатэлі, а якія не

Большасць рэчаў нельга выносіць з нумара.

Неўзабаве нас чакаюць травеньскія выходныя і сезон летніх адпачынкаў. Шмат якія турысты, высяляючыся з гатэляў пасля адпачынку, забіраюць з сабой сродкі гігіены, канцылярыю, тэпці, халаты, і ручнікі, піша сайт «Сегодня».

Вельмі часта гэта становіцца прычынай канфлікту з адміністрацыяй. Такім чынам, каб не патрапіць у непрыемную гісторыю, пазнаёмцеся са спісам прадметаў, якія можна забраць сабе, і тых, якія нельга.

Якія рэчы нельга выносіць з нумара гатэля

- Халаты і ручнікі. Пры высяленні работнікі гатэля кантралююць, ці засталіся ў нумары халаты для госця.

- Чайнікі, кававаркі, прасы, фены.

- Прадметы мэблі - посцілкі і шторы.

Якія рэчы можна забраць з нумара гатэля

- Канцылярыя: асадкі, алоўкі або нататнікі з лагатыпам гатэля. Забраць такія рэчы дадому добрая справу, на гэта гатэль і разлічвае.

- Аднаразовыя тэпці.

- Шампуні і мыла ў ванным пакоі, гелі для душа.

- Зубныя шчоткі, наборы для галення і грабянцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках