23 красавiка 2024, aўторак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе адкрыюць інтэрактыўны музей піваварства

7
У Лідзе адкрыюць інтэрактыўны музей піваварства
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Музей размесціцца ў гістарычным бровары ў Лідзе, запушчаным яшчэ ў 1976 годзе.

«Лідскае піва» стварае інтэрактыўны піўны музей, аналагаў якому няма ў краіне. На яго фармаванне ўжо выдзелена звыш 400 тысяч еўраў, а адкрыццё плануецца бліжэй да 2021 года. Пра гэта распавяла на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктарка маркетынгу піваварнай кампаніі Ірына Капілава, паведамляе belmir.by.

Праект доўгатэрміновы. Музей размесціцца ў гістарычным бровары ў Лідзе, запушчаны яшчэ ў 1976 годзе. Цяпер у будынку праходзіць рэстаўрацыя. Летась на гэта было выдаткавана 200 тысяч еўраў, прыкладна такая ж сума будзе ўкладзеная да канца гэтага года.

«Мы ствараем жывы і інтэрактыўны музей з вялікай колькасцю экспанатаў і актывацый. У ім таксама можна будзе глядзець фільмы і праводзіць навучальныя семінары. Тыя вобразы і візуалы, якія мы атрымліваем ад архітэктараў, натхняюць», - патлумачыла Ірына Капілава.

Гендырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс сказаў, што «будзе вельмі прыгожа». «Такіх аналагаў у краіне, напэўна, яшчэ няма», - выказаў меркаванне ён.

Пакуль жа ў лідскім піўзаводзе праводзяць прамысловыя экскурсіі. І цікавасць да іх пастаянна расце. Наведвальнікам паказваюць працэс вытворчасці, у тым ліку футурыстычны варачны цэх, і праводзяць дэгустацыю. У кнізе пажаданняў шмат станоўчых водгукаў, звярнулі ўвагу ў «Лідскім піве».

Таксама кампанія рэалізуе праект папулярызацыі беларускай мовы - «Агульная дыктоўка». Кожны ахвочы зможа напісаць дыктоўку на роднай мове і тым самым праверыць свае веды. Сёлета ўпершыню будзе весціся нацыянальная жывая трансляцыя - на радыёканале «Культура».

«Мы ўзаемадзеяннем тут з Міністэрствам культуры і Міністэрствам інфармацыі. Летась колькасць удзельнікаў павялічылася на 73 адсоткаў. Сёлета мы чакаем дадатковы рост», - адзначыла Ірына Капілава.

Кампанія «Лідскае піва» стала часткай міжнароднай групы Olvi ў снежні 2008 года. Фінскі канцэрн на гэты момант валодае 95,87 адсотка акцый. Прадпрыемства ўваходзіць у колькасць найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках