29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Знойдзены старажытны продак iPhone ў дзейным стане

2
Відэафакт: Знойдзены старажытны продак iPhone ў дзейным стане

Apple паказала скасаваны прататып смартфона.

Задоўга да iPhone Apple распрацавала канцэптуальны тэлефон WALT, або Wizzy Active Lifestyle Telephone. Перспектыўны мабільны тэлефон ўпершыню быў прадэманстраваны на імпрэзе Macworld у Бостане ў 1993 годзе, паведамляе «Сегодня» са спасылкай на TechSpot.

Аднак неўзабаве пасля паказу праект быў скасаваны. Адзін з аўстралійскіх распрацоўнікаў Apple Соні Дыксан пакінуў у сябе гэтую прыладу і апублікаваў відэа з дзейным прататыпам першага смартфона кампаніі.

Для свайго часу мабільны апарат быў даволі прасунутым і на галаву апярэджваў усякі існы на той момант мабільны тэлефон. WALT працаваў не толькі як тэлефон і факс, але даваў карыстальнікам доступ да онлайн-банкінгу, валодаў сэнсарным экранам з падтрымкай стылуса і разумеў рукапісны ўвод. Ён нават прадаваўся з убудаванай адраснай кнігай, выводзіў імёны ўваходных абанентаў і мог наладжваць асобныя мелодыі званкоў для кожнага профілю.

Прылада, распрацаваная ў партнёрстве з тэлекамунікацыйнай кампаніяй BellSouth, з’яўляецца сімбіёзам таблета і стацыянарнага тэлефона. Вельмі шмат дэталяў у яго канструкцыі запазычана з PowerBook 100. WALT працуе на аперацыйнай сістэме Mac OS 6.0.8, усталяванай на ўбудаваны цвёрды дыск і выкарыстоўвае праграмнае забеспячэнне HyperCard (аналаг Finder).

У канчатковым выніку Apple наважыла спыніць праект, і тэлефон WALT так і не паступіў у продаж. Быўшы ў забыцці амаль чвэрць стагоддзя, прылада WALT знаходзіцца ўсё яшчэ ў актыўным дзейным стане. Але хуткасць яе працы вельмі нізкая: на відэа відаць доўгае заладоўванне АС, затрымкі пры выкарыстанні стылуса, хоць такая тэхналогія была вельмі сучасная для свайго часу. Пазней асноўныя ідэі, закладзеныя ў WALT, былі перанесены ў iPhone, які пабачыў свет у 2007 годзе.

MacRumors адзначае, што гэткія раннія прататыпы былі забяспечаныя незвычайнымі інстукцыямі, у якіх уладальнікам Apple даваліся відавочныя парады, у тым ліку не выкарыстоўваць WALT каля вады, каб не выпусціць яго і не наступаць на прылучаныя кабелі, каб унікнуць пашкоджання электрычным токам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках