16 красавiка 2024, aўторак, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Прэзідэнт Судана сышоў у адстаўку

5
Reuters: Прэзідэнт Судана сышоў у адстаўку
АМАР АЛЬ-БАШЫР
ФОТА: ZHANG NING/XINHUA/ZUMAPRESS/GLOBAL LOOK

Вайскоўцы прынялі пастанову адхіліць прэзідэнта і распусціць урад на фоне масавых пратэстаў.

Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр сышоў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў у краіне, цяпер вядуцца кансультацыі аб стварэнні пераходнай вайсковай рады для кіравання рэспублікай. Пра гэта паведамляюць крыніцы Reuters ва ўрадзе Судана, а таксама губернатар адной з правінцый краіны (пераклад - РБК).

Міністр прамысловасці правінцыі Паўночнага Дарфура Адэль Магджуб Гусэйн заявіў тэлеканалу Al-Hadath, што ўсе найвышэйшыя вайскоўцы прыбылі ў сталіцу Хартум, каб «прымусіць аль-Башыра пакінуць сваю пасаду».

Камандаванне войска Судана правяло сустрэчу 11 красавіка ў Хартуме, на якой пастанавілі адхіліць аль-Башыра і ягоны асяродак ад улады, а таксама распусціць урад. Паводле звестак СМІ, пасля гэтага былі арыштаваныя прэм'ер-міністр краіны Мугамад Тагір Айла, былы віцэ-прэзідэнт Алі Асман Таха, губернатар правінцыі Хартум Абдэль Рагім Магамед Гусэйн і ахова прэзідэнта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках