20 красавiка 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабны ўдар па Расеі: ЗША рыхтуюцца знізіць кошт нафты

18
Маштабны ўдар па Расеі: ЗША рыхтуюцца знізіць кошт нафты

Амерыканскі законапраект можа таксама значна абясцэніць расейскі рубель.

Нафтавы картэль OPEC рыхтуецца да ўдару з боку ЗША. Там могуць прыняць законапраект, які абрыне кошт "чорнага золата" і ўдарыць па расейскім рублі. У адказ у СМІ ўжо з'явіліся чуткі аб тым, што калі амерыканскі прэзідэнт пойдзе на такія меры, даляр перастануць выкарыстоўваць у нафтавых угодах.

OBOZREVATEL высветліў, чым пагражае прыняцця новага законапраекта супраць нафтавага картэля.

Трамп хоча таннай нафты, а ў Савудаўскай Арабіі абмяркоўваюць контрмеры

"Кошт нафты становіцца занадта высокім. OPEC, калі ласка, расслабцеся і супакойцеся. Свет не можа вынесці такое падвышэнне коштаў, ён далікатны!", - напісаў некалькі тыдняў таму ў сваім Twitter прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Амерыканскі лідар - заўзяты прыхільнік таннай нафты. І хоць унутры ягонай краіны меркаванні разыходзяцца (чым даражэйшае "чорнае золата", тым больш выгадна займацца здабычай сланцавай нафты), сам Трамп застаецца непахісны.

У руках у ЗША інструмент, які хутка можа знізць цэны. Так званы законапраект NOPEC. Ён прадугледжвае, што антыманапольнае заканадаўства будзе распаўсюджвацца на Арганізацыю краін-экспарцёраў нафты (OPEC). Яны страцяць імунітэт і за картэльную змову супраць іх могуць выкарыстаць санкцыі. А гэта, упэўнены аналітык Уладзімір Мазурэнка, можа стаць пагрозай існавання арганізацыі.

Калі не будзе OPEC, не будзе, каму абмяжоўваць аб'ёмы здабычы нафты. Значыць, прапанова на рынку вырасце, і кошты папаўзуць уніз. NOPEC распрацавалі яшчэ да таго, як Трамп прыйшоў у палітыку. Але за мінулымі прэзідэнтамі ніхто не адважваўся на такія захады. Зараз жа прэзідэнт ЗША гатовы магутным ударам знізіць цэны нафты. Ва ўсякім выпадку, калі верыць ягонай рыторыцы.

Акрамя таго, цяпер Трампу трэба паказаць сваю сілу. Ужо праз некалькі гадоў палітыку давядзецца ісці на выбары, а сысці пасля першага тэрміну - парушыць традыцыі. У амерыканскай дэмакратыі гістарычна так склалася, што прэзідэнт "трымаецца" два тэрміны. Так было з Абамам, Бушам, Клінтанам ды іншымі калегамі Трампа.

У прэсе ЗША ў асноўным гучаць песімістычныя ацэнкі магчымага прыняцця NOPEC. Маўляў, гэта нявыгадна сланцавай індустрыі, а такі крок можа кардынальна ударыць па рынку. Нягледзячы на гэта 7 лютага законапраект ухваліў Судовы камітэт Палаты прадстаўнікоў і неўзабаве дакумент разгледзіць ніжняя палата парламента.

Нізкія кошты нафты таксама ўдараць і па Расеі. Калі за картэльную змову будуць караць, краіны проста страцяць магчымасць кантраляваць здабычу, і вымушаныя будуць зніжаць кошты пад уплывам канкурэнцыі і лішку "чорнага золата".

ЗША і Савудаўская Арабія лёгка перажывуць нізкі кошт нафту, а вось Расеі давядзецца несалодка, распавядае экс-прэзідэнт Асацыяцыі аператараў рынку нафтапрадуктаў Леанід Касянчук.

"ЗША хочуць заняць вольную нішу. Напрыклад, калі Савудаўская Арабія і Амерыка могуць сябе адчуваць даволі камфортна нават пры кошце трыццаць даляраў за барэль і менш, то РФ ужо не здолее, бо там верхнія пласты ўжо выпрацаваны і нафту трэба здабываць з усё большай глыбіні, а гэта зусім іншая эканоміка", - растлумачыў экспэрт.

Так, каб абрынуць расейскі рубель, дастаткова справакаваць зніжэнне коштаў нафты. У эфіры аднаго з расейскіх тэлеканалаў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін назваў рысу, пасля якой у рубля пачнуцца сур'ёзныя праблемы - $40 за барэль. Праўда, у прынятым бюджэце закладзены прагноз на $63,4. Калі ў сярэднім за год "чорнае золата" будзе вагацца ў больш нізкім дыяпазоне, то ў Расеі могуць узнікнуць праблемы з выкананнем галоўнага фінансавага дакумента.

Савудаўская Арабія рыхтуе зваротны ўдар

Адразу некалькі крыніц выдання Reuters заявілі пра тое, што Савудаўская Арабія разглядае магчымасць адмовіцца ад даляраў пры гандлі нафтай. А гэта азначае, што попыт на амерыканскую валюту знізіцца і яе курс упадзе. Праўда, пасля з'яўлення цэлага шэрагу такіх навін у Савудаўская Арабіі заявілі: ад даляра адмаўляцца не плануюць.

Уладзімір Мазурэнка упэўнены: крыніцы міжнароднага выдання не проста так злілі інфармацыю. "Нават калі гэта былі проста размовы, мы разумеем, што ў адказ на NOPEC могуць быць розныя дзеянні", - адзначае аналітык.

Калі Савудаўская Арабія і адмовіцца ад выкарыстання даляра і пяройдзе на іншыя валюты, гэта прывядзе да цэлага шэрагу праблем, адзначае аналітык "Альпары" Максім Пархоменка.

"Гэта адназначна негатыўна адаб'ецца на попыце даляра ў сусветных рамках. Але для савудытаў гэта не будзе мець асаблівай выгады, бо не ўсе контрагенты гатовыя прымаць іншыя валюты. Такім чынам, ім давядзецца канвертавацца ўсё адно ў даляры", - тлумачыць экспэрт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках