17 красавiка 2024, Серада, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чысты прыбытак Мазырскага НПЗ за год скараціўся ў 38 разоў

18
Чысты прыбытак Мазырскага НПЗ за год скараціўся ў 38 разоў
Фота: mazyr.by

Фінансавыя вынікі дзейнасці прадпрыемства шакуюць.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па выніках 2018 года атрымаў чысты прыбытак сумай 3,9 млн рублёў, гаворыцца ў апублікаваным прадпрыемствам фінансавай справаздачнасці. Аб гэтым паведамляе «Белсат».

У параўнанні з 2017 годам чысты прыбытак прадпрыемства паменшыўся ў 38,5 разы. Пазалетась завод зарабіў больш за 150 млн рублёў.

Як сведчыць фінансавая справаздачнасць, прыбытак нафтаперапрацоўчага завода ад рэалізацыі прадукцыі ў мінулым годзе вырас на 40,2%. Адначасова з гэтым павялічыўся і сабекошт прадукцыі на 46,8%.

У мінулым годзе канцэрн «Белнафтахім» неаднаразова паведамляў пра тое, што павелічэнне ўваходных коштаў нафты (на фоне дзяржаўнага рэгулявання кошту паліва на ўнутраным рынку) негатыўна адбіваецца на фінансавым становішчы нафтаперапрацоўчых заводаў. У сувязі з гэтым канцэрн ініцыяваў паэтапнае падвышэнне коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку.

Намеснік гендырэктара Мазырскага НПЗ Алег Пратасаў на гэтым тыдні ў кулуарах міжнароднай канферэнцыі «Нафтагазавыя рынкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» адмовіўся каментаваць журналістам фінансавыя вынікі дзейнасці прадпрыемства.

Падчас самой канферэнцыі ён паведаміў, што ў выніку мадэрнізацыі завод плануе павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты з цяперашніх 74-78% да 90%.

«Натуральна, мы разумеем, што кошт ўваходнай нафты праз падатковы манеўр павялічыцца. Каб быць канкурэнтаздольнымі ў новых умовах, мы і праводзім мадэрнізацыю», - адзначыў Пратасаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках