25 красавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Лугана

Вера Лапко выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Лугана
ВЕРА ЛАПКО

Беларуска ўпэўнена перамагла 69-ю ракетку свету расейку Яўгенію Родзіну.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко (№ 65 WTA) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду на грунтавым турніры ў швэйцарскім Лугана з прызавым фондам 250 тысяч даляраў, паведамляе tut.by.

У матчы 1/8 фіналу Вера Лапко ўпэўнена перамагла 69-ю ракетку свету расейку Яўгенію Родзіну, аддаўшы спаборніцы ўсяго 2 геймы - 6:2, 6:0. Сустрэча прадаўжалася ўсяго 51 хвіліну.

Лапко - Родзіна - 6:2, 6:0

Эйсы: 2-0.

Двайныя памылкі: 0-3.

Траплянне першай падачы: 59% - 76%.

Перамога першай падачы: 78% (18 з 23) - 47% (16 з 34).

Перамога другой падачы: 50% (8 З 16) - 9% (1 з 11).

Рэалізацыя брэйк-пойнтаў: 67% (6 з 9) - 50% (1 з 2).

Усе здабытыя балы: 64% (58 з 84) - 36% (30 з 84).

Нагадаем, што ў 1-м коле Вера Лапко ў трох сэтах узяла верх над 309-й ракеткай свету Рэкай-Лукой Яні з Вугоршчыны - 6:2, 2:6, 6:2. Гэта была першая перамога Веры Лапко з 7 студзеня, калі беларуска падолела расейку Анастасію Паўлючэнкаву на старце турніру ў аўстралійскім Хобарце. Пасля той сустрэчы Лапко пацярпела 7 паразаў запар.

У парным разрадзе турніру ў Лугана Вера Лапко разам з Мэндзі Мінелай з Люксембурга пераадолела стартавы этап, атрымаўшы перамогу над дуэтам Кацярына Яшына (Расея)/Пратана Тамбарэ (Індыя) - 6:3, 6:2.

Цяпер у чвэрцьфінале Лапко і Мінелай чакае сустрэча з 3-м нумарам пасеву румынскай парай Крысціна-Андрэа Міту/Сарана Кырсця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках