20 красавiка 2024, Субота, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі адзначаецца праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень-2019

1
Калі адзначаецца праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень-2019

Вялікдзень уважаецца за старажытнае і важнае для хрысціян свята.

Ён знамянуе Уваскрэсенне Ісуса Хрыста, падзею, якую па праве ставяць у цэнтр біблейскай гісторыі, піша сайт tv.ua.

Пытанне з датай Вялікадня было вызначанае яшчэ ў 325 годзе на Сусветным саборы ў Нікеі. Святкаваць яго вызначылі ў першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, па заканчэнні поўнага тыдня з часу старазапаветнай іудзейскай Пасхі. Менавіта таму дзень Вялікадня кожны год зрушваецца то ў адзін, то ў другі бок, святкуем у перыяд з 4 красавіка да 8 траўня згодна з новым стылем.

Урачыстасць у каталікоў і праваслаўных, як правіла, не супадае.

У 2019 годзе праваслаўныя адсвяткуюць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне 28 красавіка, а каталікі - на адзін тыдзень раней, 21 красавіка.

Дата каталіцкага Вялікадня шмат гадоў вызначаецца па Пасхаліі, створанай яшчэ ў Александрыі. У яе аснову пакладзены дванаццацігадовы цыкл Сонца, а таксама дзень вясновага раўнадзенства - 21 сакавіка. Такое становішча рэчаў існавала да 16 стагоддзя, а затым святар Хрыстафор Клавіус прапанаваў іншы каляндар, з 1582 года католікі перайшлі на грыгарыянскі каляндар, а Усходняя царква прадаўжае вызначаць дату на падставе традыцыйнага Юліянскага календара.

Вось ужо больш за 4 стагоддзі каталікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. Бывае, што ўрачыстасці супадаюць, але рэдка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках