24 красавiка 2024, Серада, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фан-клуб менскага «Дынама» абвесціў пра магчымасць закрыцця праз чуткі наконт прызначэння Захарава

4
Фан-клуб менскага «Дынама» абвесціў пра магчымасць закрыцця праз чуткі наконт прызначэння Захарава

Фанаты «зуброў» напісалі адкрыты калектыўны ліст да кіраўніцтва клуба.

Фан-клуб менскага «Дынама» «BYzone» паслаў адкрыты калектыўны ліст у клуб, выказаўшы ў ім сваю пазіцыю наконт чутак пра прызначэнне Міхаіла Захарава трэнерам клуба, наступнага зместу:

«Паважанае кіраўніцтва ХК “Дынама-Менск”!

Звяртаемся да вас ад імя ўсіх прадстаўнікоў ГА “Клуб заўзятараў хакейнага клуба Дынама-Менск”, усіх, хто калі-небудзь быў часткай нашай вялікай сям'і BYzone, усіх актыўных заўзятараў ХК “Дынама-Менск”!

У сувязі з частымі чуткамі пра магчымасць прызначэння галоўным трэнерам ХК “Дынама-Менск” Захарава М.М. мяркуем неабходным выказаць сваю пазіцыю ў гэтым пытанні, бо ўжо 9 гадоў наш фан-клуб актыўна падтрымлівае каманду ў любых сітуацыях, як на хатніх, так і на выязных матчах, цалкам аддаючы сябе бела-сінім колерам.

Мы заўсёды адстойвалі годнае імя нашага клуба “Дынама-Менск” пры любых спробах замаху на нашу каманду.

Мы не хочам апераваць чуткамі, але ўсе ведаюць шмат гісторый, якія выстаўляюць Захарава М.М. у не найлепшым святле як трэнера і як асобу. Мы не будзем абмяркоўваць гэтыя выпадкі, а толькі выкажам сваю пазіцыю.

Наш фан-клуб катэгарычна выказваецца супраць прызначэння Захарава М.М. галоўным трэнерам ХК “Дынама-Менск”. Адказна абвяшчаем, што ў выпадку з'яўлення гэтага чалавека ў структуры клуба наша грамадскае аб'яднанне будзе вымушанае прыпыніць сваю дзейнасць аж да закрыцця.

Актыўная падтрымка будзе адсутнічаць на фан-сектары і мы пры магчымасці будзем агітаваць заўзятараў не наведваць матчы ХК “Дынама-Менск”, хоць упэўненыя, што большасць з іх падтрымае нас і без дадатковай агітацыі.

Нам вельмі шкада, што даводзіцца выступаць з такой заявай, але мы не можам па-іншаму. Мы адданыя нашаму клубу, нашым колерам, нашаму гораду, але з прыходам Захарава М.М. у наш клуб ХК “Дынама-Менск” спыніць сваё існаванне для ўсіх сапраўдных заўзятараў каманды, таму і мы не бачым сэнсу ў далейшым існаванні нашага фан-клуба.

З павагай, дзейныя чальцы ГА “Клуб заўзятараў хакейнага клуба Дынама-Менск”», –гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках